Том Стопард
Сэр Том Стопард (нарадзіўся 3 ліпеня 1937) — брытанскі драматург.
Том Стопард | |
Tom Stoppard | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Tomáš Straussler |
Псэўданімы | Ўільям Бут |
Нарадзіўся | 3 ліпеня 1937[1][2][3][…] (87 гадоў) |
Бацькі | Martha Stoppard[d] |
Сужэнец | Сабрына Гінес[d] |
Дзеці | Уільям Стопард[d][7], Эд Стопард[d][7], Олівер Стопард[d][7] і Барнабі Стопард[d][7] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург |
Гады творчасьці | 1964 — цяпер |
Жанр | драматычная камэдыя |
Мова | ангельская мова[8] |
Узнагароды | прэмія Лоўрэнса Аліўе[d] прэмія Англійскага ПЭН-клуба імя Гаральда Пінтэра[d] (2013) прэмія Ларэля[d] (2013) Прэмія Гільдыі сцэнарыстаў Амэрыкі[d] Імпэратарская прэмія[d] (2009) прэмія Дэна Дэвіда[d] (2008) сябра Каралеўскага літаратурнага таварыства[d] Critics' Circle Award for Distinguished Service to the Arts[d] John Whiting Award[d] Bodley Medal[d] (2004)
|
Біяграфія
рэдагавацьСтопард (сапраўднае імя Томаш Штраўсьлер) нарадзіўся ў чэскім Зьліне. Каб пазьбегнуць перасьледу нацыстаў, 15 траўня 1939 году сям’я зьяджае ў Сынгапур. А ў 1941 годзе, ратуючыся ад ўварваньня Японіі ў Сынгапур, сям’я пераяжджае ў Індыю. Бацька Тома затрымаўся ў Сынгапуры і быў забіты японцамі.
У Індыі Стопард атрымлівае адукацыю. Яго маці бярэ шлюб з маёрам брытанскай арміі Кэнэтам Стопардам, праз што Том атрымлівае прозьвішча Стопард. У 1946 годзе сям’я пераяжджае ў Вялікабрытанію.
У 17 год Стопард кідае школу і пачынае працаваць журналістам. У 1960 годзе ён сканчае сваю першую п’есу «Шпацыр па вадзе» (A Walk on the Water), якая пазьней выдавалася пад назвай «Уваходзіць вольны чалавек» (Enter a Free Man).
У 1977 годзе Стопард зацікавіўся праблемамі парушэньняў правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і СССР. У лютым 1977 году ён наведвае СССР у складзе дэлегацыі «Міжнароднай амністыі». У чэрвені таго ж году Стопард сустракаецца ў Чэхаславаччыне з Вацлавам Гаўлам. У жніўні 2005 году Стопард наведвае Менск, дзе праводзіць сэмінар па драматургіі, ды дасьледуе праблемы парушэньняў правоў чалавека і палітычную сытуацыю ў Беларусі.
У 1997 годзе атрымаў рыцарскае званьне.
У 1998 годзе атрымлаў «Оскар» ад Амэрыканскай кінаакадэміі за сцэнар да фільму «Закаханы Шэксьпір» (Shakespeare In Love).
Работы для тэатра
рэдагаваць- «Разэнкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя» (Rosencrantz and Guildenstern Are Dead) (1967)
- «Уваходзіць вольны чалавек» (Enter a Free Man) (1968)
- «Сабака сапраўднага інспэктара» (The Real Inspector Hound) (1968)
- «Пасьля Магрыт» (After Magritte) (1970)
- «Скакуны» (Jumpers) (1972)
- «Травесьці» (Travesties) (1974)
- «Брудны Лінэн і Нова-знойдзеная-зямля» (Dirty Linen and New-Found-Land) (1976)
- «Кожны добры хлопчык заслугоўвае падтрымкі» (Every Good Boy Deserves Favour) (1977)
- «Ноч і дзень» (Night and Day) (1978)
- «Догавы Гамлет і Кагутавая Макбэт» (Dogg’s Hamlet and Cahoot’s Macbeth) (1979)
- «Нязнойдзеная краіна» (Undiscovered Country) (1979)
- «У мітусьні» (On the Razzle) (1981)
- «Першаклясная рэч» (The Real Thing) (1982)
- «Грубае скрыжаваньне» (Rough Crossing) (1984)
- «Балбатаньне» (Dalliance) (1986)
- «Хэпгуд» (Hapgood) (1988)
- «Аркадыя» (Arcadia) (1993)
- «Індыйскі атрамант» (Indian Ink) (1995)
- «Вынаходніцтва каханьня» (The Invention of Love) (1997)
- «Узьбярэжжа Ўтопія» (The Coast of Utopia) (2002)
Работы для радыё, кіно і тэлевізіі
рэдагаваць- «Трое ў чоўне» (Three Men in a Boat) (1975)
- «Мяжа» (The Boundary) (1975)
- «Прафэсійнае парушэньне» (Professional Foul) (1977)
- «Бразылія» (Brazil) (1985)
- «Імпэрыя сонца» (Empire of the Sun) (1987)
- «Дом Расея» (The Russia House) (1990)
- «Закаханы Шэксьпір» (Shakespeare In Love) (1998)
- «Загадка» (Enigma) (2001)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Tom Stoppard // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Thomas Straussler // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Tom Stoppard // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Vědecká knihovna v Olomouci Tom Stoppard // REGO (чэс.)
- ^ а б в г Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТом Стопард — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў Біяграфія на imdb.com