Элісэнда дэ Манкада
Элісэнда дэ Манкада-і-Луна (па-гішпанску: Elisenda de Moncada y Luna) (1292, Манкада, Каталёнія — 1364, Барсэлёна, Каталёнія) — дачка барона дэ Манкада і дэ Атона Пэдра II дэ Манкада з дому Манкада; у замужжы — каралева Арагону, Валенсіі, Сардыніі і Корсікі.
Элісэнда дэ Манкада | |
па-гішпанску: Elisenda de Moncada | |
![]() Надмагільле Элісэнды дэ Манкада ў манастыры Пэдральбес, Барсэлёна | |
каралева Арагона | |
---|---|
1322 — 1327 | |
Папярэднік: | Марыя Кіпрская |
Наступнік: | Тарэса дэ Энтэнца |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
1292 Манкада-і-Рэшак, Каталёнія |
Памерла: |
1364 Барсэлёна, Каталёнія |
Сужэнец: | Якуб II Арагонскі |
Дзеці: | няма |
Бацька: | Пэдра II дэ Манкада |
Маці: | Элісэнда дэ Пінас |
Род: | Манкада |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Элісэнда дэ Манкада нарадзілася ў 1292 годзе ў Манкадзе, у Каталёніі. Яна была дачкой Пэдра II, барона дэ Манкада і дэ Атона і Элісэнды дэ Пінас.
25 сьнежня 1322 году ў Тарагоне яна была выдадзена замуж за Якуб II, караля Арагону, Валенсіі, Сардыніі і Корсікі, графа Барсэлёны і іншых земляў Каталёніі. Гэта быў чацьвёрты і апошні шлюб караля, за тры гады да вясельля заўдавелага ў трэці раз. Якуб II спадзяваўся праз гэты саюз умацаваць адносіны паміж тронам Арагону і малодшай галіной уплывовага фэадальнага роду Манкада, які меў шматлікія ўладаньні ў Каталёніі і на Сыцыліі.
У 1326 годзе каралева Элісэнда дэ Манкада заснавала жаночы манастыр у Педральбесе, прыгарадзе Барсэлёны, даручыўшы яго клопатам манашак з ордэны кларысынак. У наступным годзе яна заўдавела і пасялілася ў доме каля заснаванага ёю манастыра. Тут каралева пражыла трыццаць сем гадоў. Элісэнда дэ Манкада памерла ў 1364 годзе і была пахавана ў манастыры Пэдральбес.
Шлюб Элісэнды дэ Манкада і Якуба II Арагонскага быў бязьдзетным.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Elisenda de Moncada. Fmg.ac. (анг.)
- Inma Álvarez. Las clarisas de Petras Albas, en el corazón de Barcelona. Alfayomega.es. (гішп.)