Электрычныя скаты
Электрычныя скаты (Torpediniformes) — атрад храстковых рыб, у якіх па бакох разьмешчаны ныркападобныя электрычныя органы. У іх аднак адсутнічаюць слабыя электрычныя органы, што ёсьць у сямейства ромбавых па абодва бакі хваста. Галава і тулаве ўтвараюць дыскападобную форму. Адносна кароткі хвост мае хваставы плаўнік, а таксама да двух верхніх плаўнікоў. У атрадзе — 4 сямейства і 69 відаў. Электрычныя скаты вядомыя сваёй здольнасьцю вырабляць электрычны зарад, напруга якога (у залежнасьці ад віду) ад 8 да 220 вольт. Скаты выкарыстоўваюць яго для абароны і могуць аглушыць ворага.
Электрычныя скаты | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Рыбы |
Кляса | Храстковыя рыбы |
Надатрад | Скаты |
Атрад | Электрычныя скаты |
Бінамінальная намэнклятура | |
Torpediniformes | |
Скаты цудоўныя плыўцы.
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |