Эдмунд Спэнсэр
Э́дмунд Спэ́нсэр (па-ангельску: Edmund Spenser; К. 1552 — 13 студзеня 1599, Лёндан) — ангельскі паэт, сучасьнік Шэксьпіра.
Эдмунд Спэнсэр | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1552[1] Лёндан, Каралеўства Ангельшчына і Усходні Сьмітфілд, Таўэр-Гэмлетс, Вялікі Лёндан, Ангельшчына[2] |
Памёр | 13 (23) студзеня 1599[3][4][5][6][7][8][9] Лёндан, Каралеўства Ангельшчына |
Пахаваны | Ўэстмінстэрскае абацтва |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік і перакладнік |
Мова | ангельская мова[1] |
Подпіс | ![]() |
Дакладная дата нараджэньня невядомая. Сын суконшчыка. Атрымаў адукацыю ў Кэмбрыджы. Некаторы час працаваў сакратаром у розных вяльможаў. У 1579—1580 Спэнсэр служыў у ангельскім войску і ва ўзнагароду ў 1587 г. атрымаў ірляндзкі маёнтак, які дазволіў яму заняцца літаратурнай дзейнасьцю. Вядомыя творы: «Каралева фей» (1596, незавершаная алегорыя хрысьціянскіх дабрадзейнасьцяў), элегія «Дафнаіда» (1590), збор вершаў «Скаргі» (1591), паэмы «Праталяміён» (1596) і «Чатыры гімна» (1596). Стваральнік так званай спэнсэравае страфы, дзевяцірадкоўя, якім пазьней пісалі Байран, Шэлі і Кітс. Ірляндзкае паўстаньне 1598 году вымусіла яго пакінуць маёнтак і перабрацца ў Лёндан, дзе ён і памёр.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ https://en.wikisource.org/wiki/Page:Lives_of_Poets-Laureate.djvu/48
- ^ Encyclopædia Britannica
- ^ International Music Score Library Project — 2006.
- ^ Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
- ^ Discogs — 2000.
- ^ Vegetti Catalog of Fantastic Literature
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ https://blog.oup.com/2013/01/the-death-of-edmund-spencer/
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Эдмунд Спэнсэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў