Эдзі Рама
Э́дзі Р́ама (4 ліпеня 1963, Тырана) — альбанскі палітык, баскетбаліст, артыст і мастак. Міністар культуры і спорту ў 1998—2000 гг. Бурмістар Тыраны ў 2000—2011 гг. Кіраўнік Сацыялістычнай партыі Альбаніі з кастрычніка 2005. Пасьля пераможных для яго партыі парлямэнцкіх выбараў у 2013 годзе вылучаны на прэм’ера Альбаніі, 15 верасьня 2013 году заняў гэтую пасаду.
Эдзі Рама | |
Edi Rama | |
Прэм’ер-міністар Альбаніі | |
---|---|
15 верасьня 2013 — дасюль | |
Прэзыдэнт: | Буяр Нішані |
Папярэднік: | Салі Бэрыша |
Кіраўнік Сацыялістычнай партыі Альбаніі | |
9 кастрычніка 2005 — дасюль | |
Папярэднік: | Фатас Нана |
Бурмістар Тыраны | |
кастрычнік 2000 — 25 ліпеня 2011 | |
Папярэднік: | Альбэрт Бройка |
Наступнік: | Лулзім Баша |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 ліпеня 1964[1][2] (60 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Матыльда Макочы[d], Лінда Рама[d][3][4] і Дэліна Фіка[d] |
Бацька: | Крыстак Рама[d] |
Маці: | Aneta Rama[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМастацтва
рэдагавацьПаводле адукацыі і прафэсіі артыст і мастак. Напачатку 1990-х займаў пасаду прафэсара мастацтва ў Альбанскай Акадэміі мастацтва. У 1995 зьехаў на вучобу ў Парыж. У 1997 падчас наведваньня радзімы быў моцна зьбіты групай зламысьнікаў[5].
Як прафэсар Рама выдаў дзьве кніжкі. Яго мастацкія працы былі прэзэнтаваныя на шматлікіх выстаўках у краіне і за граніцай[6].
Удзел у палітыцы
рэдагавацьУ 1998 Рама вярнуўся з Парыжу ў Альбанію на пахаваньне бацькі, вядомага разьбяра. У Францыю больш не вярнуўся, бо прэм’ер Фатас Нана прапанаваў яму ў сваім кабінэце пасаду міністра культуры, моладзі і спорту, якую Рама займаў да 2000 году. Аднак сябрам Сацыялістычнай партыі Альбаніі тады ён ня стаў[5].
У кастрычніку 2000 прымаў удзел у мясцовых выбарах на пасаду бурмістра Тыраны як незалежны кандыдат, за падтрымкай Сацыялістычнай партыі Альбаніі. Выйграў выбары, здабыўшы 55% галасоў[6]. 13 кастрычніка 2003 быў пераабраны дзякуючы 61% галасоў. У выбарах 18 лютага 2007 Рама трэці раз здабыў перамогу на пасаду бурмістра сталіцы[5].
Як бурмістар Тыраны вызначыўся ў зьмене выгляду і забудовы гораду. Ліквідаваў нелегальныя пабудовы ў межах сталіцы, паводле яго прапановы перафарбавалі фасады мноства будынкаў у характэрныя, яркія і рознакаляровыя колеры. Распрацаваў праект Хрыстос і Зеляніна, які надаў зеляніны і стварыў новую інфраструктуру гораду. У выніку гэтага пляну зьявіліся амаль 97 тысячаў м² новых паркаў. За сваю дзейнасьць атрымаў у 2004 годзе тытул World Mayor 2004, а ў 2005 апынуўся ў сьпісе European Heroes 2005 часопіса Time[5][6].
У кастрычніку 2003 Рама стаў сябрам Сацыялістычнай партыі Альбаніі. 9 кастрычніка 2005, пасьля паразы на выбарах, замяніў Фатаса Нана на пасадзе кіраўніка партыі[5]. 10 верасьня 2013 атрымаў ад прэзыдэнта Альбаніі Буяра Нішані прапанову стварыць і ўзначаліць новы ўрад. Празь пяць дзён быў прызначаны на пасаду[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Edi Rama // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Edi Rama // Munzinger Personen (ням.)
- ^ https://www.dailymotion.com/video/x3n1o6l
- ^ https://peqini.com/linda-xhillari-basha-gruaja-e-edi-rames-foto/
- ^ а б в г д Edi Rama European Stability Initiative.
- ^ а б в Edi Rama, Mayor of Tirana World Mayor
- ^ Albania names Socialists’ Edi Rama as new prime minister The Washington Post