Эдзі Мэрфі
Эдўард «Эдзі» Рыган Мэрфі (па-ангельску: Edward «Eddie» Regan Murphy; нар. 3 красавіка 1961 году, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі камэдыйны актор, рэжысэр і сьпявак, пік папулярнасьці якога прыпаў на 1980-я гады. Найбольш вядомы па ролі Аксэля Фоўлі ў сэрыі фільмаў «Паліцыянт з Бэвэрлі-Гілз», а таксама па галоўных ролях у фільмах «Сорак восем гадзін», «Бумэранг», «Дзіўнаваты прафэсар», «Сьвятоша», «Доктар Дулітл», «Знаёмцеся: Дэйв», «Прыгоды Шэльма Нэша», «Паездка ў Амэрыку», «Выкруты Норбіта», «Дзяўчаты мары», «Асабняк з прывідамі», «Як выкрасьці хмарачос» і іншых.
Эдзі Мэрфі | |
![]() Эдзі Мэрфі ў 2010 годзе. | |
Імя пры нараджэньні | Эдўард Рыган Мэрфі |
---|---|
Дата нараджэньня | 3 красавіка 1961 |
Месца нараджэньня | Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Занятак | актор, сьпявак, сцэнарыст, кінапрадусар, кінарэжысэр |
Гады дзейнасьці | 1976 — цяперашні час |
Жанры | кінакамэдыя, observational comedy[d], musical comedy[d], чорны гумар, political satire[d], данс-поп, фізычная камэдыя, сатыра, insult comedy[d], cringe comedy[d] і этуднае шоў |
Дзеці | Bria Murphy[d][1], Myles Murphy[d][2][1], Shayne Murphy[d][1], Zola Ivy Murphy[d][1], Bella Murphy[d][1], Izzy Oona Murphy[d][1], Max Charles Murphy[d][1] і Angel Murphy Brown[d][1] |
Узнагароды | «Залаты Глёбус» (2007) «Сатурн» (1997) |
IMDb | ID nm0000552 |
Мэрфі таксама запісваў музычныя альбомы й агучыў многіх мультпэрсанажаў, у тым ліку Асла ў мультфільме «Шрэк» і ягоных працягах. У 2007 годзе атрымаў прэмію «Залаты Глёбус» за лепшую мужчынскую ролю другога пляну ў музычным фільме Біла Кондана «Дзяўчаты мары». Акрамя таго, шмат і пасьпяхова працаваў у камэдыйным жанры стэнд-ап.
Эдзі Мэрфі павінен быў весьці 84-ю цырымонію ўручэньня прэміі «Оскар», якая адбылася 26 лютага 2012 году, але адмовіўся й ягонае месца заняў Білі Крыстал.
Крыніцы =Рэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Эдзі Мэрфі(анг.) на сайце IMDb
- Эдзі Мэрфі на сайце Discogs
- Maxim Rated Top SNL performer
Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |