Эгіпецкі кірмаш
Эгіпецкі кірмаш, таксама Эгіпецкі рынак, кірмаш прыправаў (па-ангельску: Spice Bazaar), Мысыр-чаршысы (па-турэцку: Mısır Çarşısı) — рынак, разьмешчаны ў старой частцы Стамбулу, у раёне Эмінёню; другі па велічыні кірмаш гораду пасьля Гранд-базару. На яго тэрыторыі знаходзіцца каля 80 крам, асноўны асартымэнт якіх складаюць прысмакі, вострыя прыправы і лячэбныя травы, спэцыі, далікатэсы з сухафруктаў і мяса, малочныя прадукты.
Базар быў пабудаваны ў 1660 годзе па загадзе Турхан-султан архітэктарам Казім-ага. Першапачаткова зьяўляўся часткай комплексу Новай мячэці, выконваючы функцыю забесьпячэньня фінансаваньня яе будаўніцтва. Будынак, пабудаванае ў форме люстрана-зваротнай літары L, налічвае шэсьць ўваходных варот. Купалы комплексу пакрытыя сьвінцом.
Першапачаткова называўся «новым», а таксама «матчыным» базарам. Пазьней атрымаў назву «эгіпецкага» — дзякуючы таму, што асноўная маса вострых прыпраў і спэцый таго часу пастаўлялася з Індыі ў Эўропу праз Эгіпет.
Эгіпецкі кірмаш двойчы цярпеў ад пажараў — У 1691 і 1940 гадах. Падчас работ па яго аднаўленьні 1940-1943 гадоў, комплекс страціў мноства сваіх арыгінальных дэталяў. У 1941 годзе ён быў аддзелены ад Новай мячэці пабудаванай дарогай.
Галерэя
рэдагаваць-
Будынак Эгіпецкага кірмашу
-
Адна з галерэй комплексу
-
Прылавак з прыправамі
-
Продаж сухафруктаў
-
Прылавак з прыправамі
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьКаардынаты: 41°0′59″ пн. ш. 28°58′14″ у. д. / 41.01639° пн. ш. 28.97056° у. д.