Шэтландзкія астравы

(Перанакіравана з «Шэтляндзкія астравы»)

Шэтла́ндзкія астравы (па-ангельску: Shetland Islands, па-гэльску: Sealtainn) — архіпэляг на паўночным усходзе ад Шатляндыі. Архіпэляг ляжыць таксама на паўночны ўсход ад Аркнэйскіх астравоў, у 270 км на паўднёвы ўсход ад Фарэрскіх астравоў і зьяўляецца пунктам падзелу Нарвэскага й Паўночнага мораў.

Шэтландзкія астравы
анг. Shetland Islands, Shetland
гэльск. Sealtainn

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікабрытанія
Статус дарадчая тэрыторыя Шатляндыі
Уваходзіць у Шатляндыю
Адміністрацыйны цэнтар Лерўік
Кіраўнік Алістэр Кармайкл
Афіцыйныя мовы ангельская мова і шатляндзкая мова
Насельніцтва (2010)
23 000 (31-е месца)
Шчыльнасьць 15 чал./км²
Плошча 1 468 км² (12-е месца)
Месцазнаходжаньне Шэтландзкіх астравоў
Шэтландзкія астравы на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 GB-ZET
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Агульная плошча — 1466 км², зь якіх 967 км² прыпадае на востраў Мэйнлэнд (літаральна «Галоўны Востраў»).

Астравы складаюць адну з 32 дарадчых тэрыторыяў Шатляндыі (council area). Шэтланды таксама складаюць выбарчую акругу на выбарах у Шатляндзкі парлямэнт.

З больш за сотні астравоў заселеныя толькі дванаццаць — Анст, Бара, Брэсэй, Вайла, Ел, Макл-Ро, Мэйнлэнд (галоўны востраў, на якім разьмешчаны Лерўік, адміністрацыйны цэнтар астравоў), Папа-Стур, Трондра, Ўэлсэй, Фэтлар і Фула.

Клімат на Шэтландах марскі субарктычны, умераны з-за ўплыву цёплых водаў Атлянтыкі. Тэмпэратура вады ад 5 °C у сакавіку да 13-14 °C у канцы жніўня. Аднак лета халаднаватае, і тэмпэратура рэдка перавышае 21 °C. Рэкорд сярэднямесячнай тэмпэратуры быў устаноўлены ў жніўні 1947 году — 17,2 °C. Аднак улетку 2008 году неаднаразова фіксаваліся тэмпэратуры звыш 20 °C.

У цэлым клімат пахмурны і вільготны з ападкамі (больш 1 мм) на працягу 200 дзён у годзе. У Лерўіку гадавыя ападкі складаюць у сярэднім 1238 мм, зь пікам у лістападзе й сьнежні, калі выпадае да чвэрці гадавой нормы. Мінімум ападкаў выпадае з красавіка па жнівень, хоць ніколі месячныя ападкі не бываюць менш за 50 мм. Сьнегапад магчымы ў любы час зь ліпеня да пачатка чэрвеня, хоць звычайна сьнег не ляжыць больш за дзень. Туман магчымы ўлетку на большай частцы астравоў, з-за астуджэньня морам паўднёвых вятроў.

Паўночнае становішча астравоў забясьпечвае вялікую зьмену даўжыні сьветлавога дня на працягу году — ад 3 гадзінаў 45 хвіл. падчас зімовага сонцастаяньня да 23 гадзінаў падчас летняга, са зьмярканьнем у астатні час дня. Аднак вільготнасьцьь клімату забясьпечвае перавагу пахмурнага надвор’я ўвесь час, таму лік сьветлавых гадзін дасягае толькі 1065, гэта значыць 25 % усяго дзённага часу.

Сярэдні максымум самага халоднага месяца 4.9 °C (люты)
Сярэдні максымум самага цёплага месяца 14 °C (жнівень)
Дні з замаразкамі 33 дня
Штогадовыя ападкі 1037 мм
Дні са сьнегападамі 60 дзён
Лік дажджлівых дзён 285 дзён

[1]

Ляндшафт

рэдагаваць

Берагі астравоў парэзаныя глыбокімі цясьнінамі, званымі мясцовымі жыхарамі «voes». Гэтыя залівы нагадваюць нарвэскія ф’ёрды. Для Шэтландзкіх астравоў тыповы голыя пагорыстыя раўніны і плято (вышынёй да 450 мэтраў над у.м.). На астравах практычна не сустракаюцца дрэвы, бо яны не ў стане супрацьстаяць вятрам, якія ўвесь час прысутнічаюць на астравох. Ляндшафт ствараюць узгоркі і пашы, парослыя невысокай цьвёрдай травою.

Астравы ў літаратуры

рэдагаваць
  1. ^ Shetlands tourist agency climate page, accessed 19 April 2007

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць