Шэйн Дафі
Шэйн Па́трык Майкл Да́фі (па-ангельску: Shane Patrick Michael Duffy; нар. 1 студзеня 1992 году, Дэры, Паўночная Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, цэнтральны абаронца ангельскага клюбу «Норыдж Сіці». У 2014 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірляндыі не зважаючы на тое, што нарадзіўся ў Паўночнай Ірляндыі.
Шэйн Дафі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 студзеня 1992[1] (32 гады) | |
Рост | 193 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Норыдж Сіці | |
Нумар | 24 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2014 2011 2011 2013—2014 2014—2016 2016—2023 2020—2021 2022—2023 2023— |
Эвэртан → Бэрнлі (арэнда) → Скантарп Юнайтэд (арэнда) → Ёвіл Таўн (арэнда) Блэкбэрн Ровэрз Брайтан энд Гоўв Альбіён → Сэлтык Глазга (арэнда) → Фулгэм (арэнда) Норыдж Сіці |
5 (0) 1 (0) 18 (2) 37 (1) 63 (5) 140 (9) 18 (3) 5 (0) 55 (3) |
Зборныя | ||
2014— | Ірляндыя | 61 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Юнацкую кар’еру пачаў у складзе клюбу «Фойл Гарпс» ў горадзе Дэры (Паўночная Ірляндыя). Ад 2008 да 2009 году выступаў за моладзевы склад «Эвэртана»[2]. Выступаў за юнацкія каманды Паўночнай Ірляндыі. У 2010 годзе зьмяніў спартовае грамадзянства на Рэспубліку Ірляндыю[3]. У жніўні 2016 году перайшоў у клюб «Брайтан энд Гоўв Альбіён» Ангельскай Прэм’ер-Лігі[4]. У жніўні 2017 году працягнуў кантракт да 2021 году[5] 2 верасьня падпісаў дамову арэнды з клюбам «Сэлтык» тэрмінам да 31 траўня 2021 году. Першы матч правёў 12 верасьня 2020 году супраць «Рос Каўнці».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Shane Duffy // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Shane Duffy - Player profile 20/21 (анг.). Transfermarkt. Праверана 31 студзеня 2021 г.
- ^ Matthew Gamble. (22 лютага 2010) Duffy Switches To Republic (анг.). Everton Football Club.
- ^ Brighton & Hove Albion (анг.) Праверана 31 студзеня 2021 г.
- ^ Eamon Doggett. (17 жніўня 2017) Ireland international Shane Duffy signs new contract with Premier League club Brighton (анг.). Irish Mirror Online.