Шырвані Басаеў

ічкерскі вайсковец

Шырвані Салманавіч Басаеў (па-расейску: Ширвани Салманович Басаев, па-чачэнску: Баси Салмани воI Ширвани; 11 чэрвеня 1969, Відэна, Чачэнія — 27 кастрычніка 2000, Грозны) — чачэнскі грамадзкі дзяяч, генэрал. Малодшы брат Шаміля Басаева. Прымаў чынны ўдзел у Першай і Другой чачэнскіх войнах.

Шырвані Басаеў
па-расейску: Ширвани Салманович Басаев
па-чачэнску: Баси Салмани воI Ширвани
11 чэрвеня 1969 (55 гадоў) — 27 верасьня 2000
Месца нараджэньня Сьцяг СССРВідэна, Чачэна-Інгуская АССР, СССР
Месца сьмерці Сьцяг ЧРІГрозны, Ічкерыя
Прыналежнасьць Сьцяг ЧРІЧРІ
Род войскаў польныя войскі
Гады службы 1991-2000
Званьне генэрал войскаў Ічкерыі
Камандаваў Дывэрсіямі ў Грозным
Бітвы/войны абарона Грознага 1999 г.

Асноўныя падзеі жыцьця

рэдагаваць

Нарадзіўся 11 чэрвеня 1969 г.[1].

  • У 1994 годзе стаў начальнікам збройнага аддзелу па асобных справах.
  • 27 лістапада 1995 году быў прызначаны Дж. Дудаевым кіраўніком Відэнскай акругі.
  • У 1995—1996 гадах удзельнічаў у таемных перамовах ураду Ічкерыі з Расеяй, дзе спрабавалі дагаварыцца з Расеяй аб вывадзе войскаў з Ічкерыі.
  • У лютым 1996 году ў Відэнскай акрузе займаўся арганізацыяй народных вулічных вечаў і шэсьцяў, дзе простыя людзі патрабавалі вываду войскаў Расеяй з Ічкерыі.
  • Увесь 1996 год арганізоўваў дробныя нафтаперапрацоўчыя заводы на ўсходзе й поўдні Ічкерыі.
  • У студзені-лютым 1998 году вёў перамовы са Стаўрапольскім краем Расеі аб абмене нафты з Чачэніі на электраэнэргію са Стаўрапольскага краю, што яму ўдалося.
  • 15 студзеня 1998 году прызначаны Асланам Масхадавым на пасаду старшыні дзяржаўнай рады па паліве й электраэнэргетыцы ва ўрадзе Ічкерыі.
  • Быў старшынём нафтаперапрацоўчага прадпрыемства «ЮНКА».
  • З пачаткам Другой расейска-чачэнскай вайны прымаў чынны ўдзел у ёй. У 1999 годзе зьявіліся ілжывыя зьвесткі пра ягоную гібель, якія былі абвергнутыя[2].
  • Паводле паведамленьняў расейскіх СМІ, 27 кастрычніка 2000 году быў паранены ў Грозным расейскімі вайскоўцамі, ад чаго памёр[3][4]. Месца пахаваньня невядомае. У той жа час існуе меркаваньне, што ён жывы[5].