Штаб Беларускага корпусу самааховы

Штаб БСА — кіроўны орган БСА, таксама Вярхо́ўнае кама́ндаваньне БСА. Штаб збольшага займаўся стварэньнем беларускіх вайсковых фармаваньняў у межах БСА.

Штаб Беларускага корпусу самааховы
Дата ўтварэньня 15 чэрвеня 1942 (82 гады таму)
Дата спыненьня існаваньня Верасень 1942 (фармальна)
Красавік 1943 (фактычна)
Тып вайсковая
Юрыдычны статус паўлегальная
Мэта Кіраваньне БСА
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Генэральная акруга Беларусь
Сяброўства 3
Начальнік штабу Язэп Гуцька
Матчына кампанія Беларускі корпус самааховы

Стварэньне

рэдагаваць

29 чэрвеня Вільгэльм Кубэ даручыў фармаваньне батальёнаў БСА Івану Ермачэнку й адначасова папярэдзіў, што яны будуць падпарадкоўвацца камандоўцу СС і паліцыі ў Беларусі. Ніякіх іншых дэталяў ён не зазначыў — іх распрацоўкай павіннае было заняцца кіраўніцтва БНС.

Па вайне Францішак Кушаль пісаў, што загад гэты зрабіў на іх вельмі непрыемнае ўражаньне. Зь яго ясна вынікала, што роля доктора Ермачэнкі й людзей, пакліканых Ермачэнкам, зводзілася толькі да таго, каб паклікаць людзей, адзець іх, заквартараваць і накарміць, а астатняе належала ўжо да немцаў.

Аднак Ермачэнка адразу ж узяўся за справу. Неўзабаве пасьля атрыманьня загаду Цэнэра (ад 15 ліпеня аб стварэньні БСА) ён распачаў арганізацыю штаба БСА і прызначыў ягоным шэфам падпалкоўніка Язэпа Гуцьку.

Каб стварыць бачнасьць таго, што корпус знаходзіцца пад беларускім кіраўніцтвам, немцы на ўсе вышэйшыя камандныя пасады ў ім дазволілі прызначыць беларусаў. У выніку да красавіка 1943 году, вярхоўнае камандаваньне БСА выглядала наступным чынам:[1]

Напрыканцы ліпеня 1942 году ляяльнага да палітыкі Кубэ Цэнэра зьмяніў СС-брыгадэфюрэр Вальтэр Шымана, які адразу ж пачаў выпраўляць «памылкі» свайго папярэдніка. У верасьні ён адабраў у Ермачэнкі тытул «галоўнага камэнданта» БСА й распусьціў ягоны штаб[3]. А ў красавіку 1943 году была распушчаная й Самаахова.

  1. ^ О. Романько. Части охраны правопорядка: от самообороны до белорусской полиции  (бел.) // jivebelarus.net. — 08.02.2009. Архіўная копія.
  2. ^ Францішак Кушаль. Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі // Беларускі Гістарычны Агляд. — 1998.
  3. ^ Ю. Туронак. Метады акупацыі ў Беларусі  (бел.) // jivebelarus.net. — 11.07.2009. Архіўная копія.

Вонкавя спасылкі

рэдагаваць