Шонская мова

мова народу шону

Шонская мова або Шона — мова народу шону. Распаўсюджаная ў Паўднёвай Афрыцы, галоўным чынам у Зымбабвэ (дзе яе носьбіты складаюць большасьць). Раней шона мог называцца каранга. Разам з мовай ндэбэлэ й ангельскай — дзяржаўная мова Зымбабвэ. Носьбіты шона складаюць каля 80 адсоткаў насельніцтва Зымбабвэ. Паводле апошніх зьвестак[Крыніца?], усяго носьбітаў розных гаворак шона каля 10 млн.

Шонская мова
chiShona
Ужываецца ў Зымбабвэ
Рэгіён Паўднёвая Афрыка
Колькасьць карыстальнікаў 10 млн — родная мова
Клясыфікацыя нігера-кангалескія мовы

 мовы банту

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Зымбабвэ
Рэгулюецца
  • адстунічае праўная аснова карыстаньня шонскае мовы
  • карыстаньне ў бытавых умовах
  • выкладаньне як прадмет у школе
Статус: 3 шырэйшая камунікацыя[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 sn
ISO 639-2(Б) sna
ISO 639-2(Т) sna
ISO 639-3 sna

Шона мае пісьмовыя крыніцы: першыя спробы пісьмовых крыніц адносяцца да пачатку 20-га стагодзьдзя, а сучасны правапіс быў створаны ў 1950-я гады. Першы раман на шона — «Фэса» Саламона Муцвайра выйшаў у 1957 годзе. Шона выкладаецца ў школах як прадмет, але навучаньне на ім не вядзецца. Існуюць навуковыя працы аб шонскае мове, слоўнікі (галоўным чынам шонска-ангельскія). Пісьмовая шонская мова заснаваная на гаворках каранга (вобласьць Масьвінга) і зэзуру (сярэдзіна й поўнач краіны), аднак па закону ўсе гаворкі роўныя і выкладаюцца ў мясцовых школах.

Азбука шонскае мовы

рэдагаваць

Аснова шонскае мовы лацінская азбука. Сьпіс знакаў:

Знак Гук
a /a/
b /б/
bh /бх/
ch /ч/
d /д/
dh /дх/
dy /джк/
dzv /дбз/
e /э/
f /ф/
g /кг/
h /х/
i /і/
j /дж/
k /к/
l /л/
m /м/
mh /мх/
n /н/
ng /нь/
o /о/
p /п/
r /ру/
s /с/
sv /фс/
sw /ску/
t /т/
tsv /тфс/
ty /тжк/
u /у/
v /б/
vh /ух/
w /ў/
y /й/
z /з/
zv /бз/
  1. ^ Shona (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675