Шляхецкі сход і гатэль «Парыж»

будынак у Амсьціславе (Беларусь)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Шляхецкі сход і гатэль «Парыж»
Будынак былога шляхецкага сходу і гатэлю «Парыж»
Будынак былога шляхецкага сходу і гатэлю «Парыж»
Краіна Беларусь
Места Амсьціслаў
Каардынаты 54°01′16″ пн. ш. 31°43′54″ у. д. / 54.02111° пн. ш. 31.73167° у. д. / 54.02111; 31.73167Каардынаты: 54°01′16″ пн. ш. 31°43′54″ у. д. / 54.02111° пн. ш. 31.73167° у. д. / 54.02111; 31.73167
Архітэктурны стыль эклектыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Шляхецкі сход і гатэль «Парыж» на мапе Беларусі
Шляхецкі сход і гатэль «Парыж»
Шляхецкі сход і гатэль «Парыж»
Шляхецкі сход і гатэль «Парыж»
Шляхецкі сход і гатэль «Парыж» на Вікісховішчы

Шляхецкі сход і гатэль «Парыж» — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX ст. у Амсьціславе. Знаходзіцца пад адрасам Кармэліцкая вуліца, 15, на рагу з гістарычнай Смаленскай вуліцай. Твор архітэктуры эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Будаваўся ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. У будынку разьмяшчаліся шляхецкі сход Амсьціслаўскага павету і гатэль «Парыж».

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік эклектычнай архітэктуры. Гэта 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак з высокім цокалем, накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае з 2 бакоў трыкутныя франтоны. Паўсутарэньні аддзяляюцца ад асноўнага аб’ёму карнізам. Сьцены першага паверха вэртыкальна падзяляюцца паўцыркульнымі вокнамі, другога — лучковымі. Пад дахам пэрымэтрам будынка праходзіць карніз з сухарыкамі.

Усярэдзіне мае калідорна-анфілядны плян[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Пятросава А. Адміністрацыйны будынак // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Менск, 1986. С. 302.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г001062