Швабы
Швабы (па-нямецку: Schwaben) — немцы, якія гавораць на асаблівым швабскім дыялекце (адным з паўднёванямецкіх дыялектаў) нямецкай мовы.
Мясцовасьць на поўдні Нямеччыны, дзе большасьць жыхароў складаюць швабы, завецца Швабія (ням. Schwabenland).
Як і ў іншых вялікіх нямецкіх дыялектах (баварскім, саксонскім, пляцкім) швабскі мае мноства варыянтаў і амаль кожны швабскі горад мае сваё асаблівае вымаўленьне.