Шарлёттаўн (па-ангельску: Charlottetown) — сталіца і найбуйнейшы горад самай дробнай канадзкай правінцыі Востраў Прынца Эдўарда.

Шарлёттаўн
анг. Charlottetown
Шарлёттаўн узімку
Шарлёттаўн узімку
Герб Шарлёттаўну Сьцяг Шарлёттаўну
Дата заснаваньня: 1764
Горад з: 17 красавіка 1855
Краіна: Канада
Правінцыя: Востраў Прынца Эдўарда
Мэр: Кліфард Д. Лі
Плошча: 44,33 км²
Вышыня: 49 м н. у. м.
Насельніцтва (2006)
колькасьць: 32 174 чал.
шчыльнасьць: 725,78 чал./км²
Часавы пас: UTC-4
летні час: UTC-3
Тэлефонны код: +1-902
Паштовы індэкс: C1A
Геаграфічныя каардынаты: 46°14′1.00″ пн. ш. 63°7′41.99″ з. д. / 46.2336111° пн. ш. 63.1283306° з. д. / 46.2336111; -63.1283306Каардынаты: 46°14′1.00″ пн. ш. 63°7′41.99″ з. д. / 46.2336111° пн. ш. 63.1283306° з. д. / 46.2336111; -63.1283306
Шарлёттаўн на мапе Канады
Шарлёттаўн
Шарлёттаўн
Шарлёттаўн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://charlottetown.ca/

Насельніцтва — 32 174 жыхары (2006), мэтраполіі — 58 625 чалавек, у асноўным, беласкурыя. Больш за 91% — хрысьціяне, большасьць — каталікі і пратэстанты.

На месцы гораду раней былі індзейскія паселішчы (мікмакі). У 1720 годзе французы заснавалі цьвердзь, якая ў 1758 годзе перайшла пад кантроль ангельцаў. Сам Шарлёттаўн, названы ў гонар жонкі Георга III і будучай бабулі каралевы Вікторыі Шарлёты Мэкленбург-Страліцкай, быў заснаваны ў 1764 годзе, статус гораду атрымаў 17 красавіка 1855 году.

Горад таксама вядомы правядзеньнем у 1864 годзе канфэрэнцыі дэлегатаў ангельскіх і паўночнаамэрыканскіх калёніяў, якая заклала пачатак утварэньню Канадзкай канфэдэрацыі[1].

Шарлёттаўн інтэнсіўна наведваецца турыстамі, у горадзе захавалася шмат славутасьцяў канца XVIIIXIX стагодзьдзяў. Акрамя таго, у Шарлёттаўн часта заходзяць круізныя судны.

Клімат, як і па ўсім востраве, мяккі і вільготны, моцны ўплыў на надвор’е аказвае Атлянтычны акіян. Тэмпэратура студзеня-лютага — каля −7 °C, ліпеня-жніўня — +17-+18°С. Узімку назіраюцца адлігі і сьнегапады. Улетку пахмурна і дажджліва.

  1. ^ Charlottetown  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Шарлёттаўнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў