Шарль Фрэдэрык Жэрар

Шарль Фрэдэрык Жэрар (фр. Charles Frédéric Gerhardt; 21 жніўня 1816, Страсбург — 19 жніўня 1856, там жа) — эльзаскі хімік, чалец-карэспандэнт Акадэміі навук у Парыжы (1856).

Шарль Фрэдэрык Жэрар

Біяграфія

рэдагаваць

Вучыўся ў палітэхнікуме ў Карльсруэ і ў Ляйпцыскай вышэйшай камэрцыйнай школе, працаваў у Ю. Лібіха ў 1835-37 гадах, слухаў лекцыі Ж. Б. Дзюма (1839-41). Прафэсар ўнівэрсытэту ў Манпэлье (1841). Пераехаў у Парыж у 1848 годзе, заснаваў там ў 1851 годзе Школу практычнай хіміі; прафэсар хіміі Страсбурскага ўнівэрсытэту (з 1855). У сваіх тэарэтычных працах разьмежаваў паняцьці малекулы, эквіваленту і атаму; спрыяў увядзеньню ў хімію закону Авагадра.

Даў клясыфікацыю арганічных злучэньняў, заснаваную на яго тэорыі тыпаў. Зь яго экспэрымэнтальных работ найбольш вядомыя адкрыцьці новых клясаў арганічных злучэньняў: анілідаў (1845), ангідрыдаў аднаасноўных кісьляў (1852).