Шара Карыг
Ша́ра Ка́рыг (па-вугорску: Karig Sára; 14 ліпеня 1914, Бая — 2 лютага 1999, Будапэшт) — вугорская сацыял-дэмакратка, палітвязень, перакладніца. Праведніца народаў сьвету.
Шара Карыг | |
Sára Karig | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 14 ліпеня 1914[1] |
Памерла | 2 лютага 1999[2] (84 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладніца, паэтка, пісьменьніца |
Мова | вугорская мова[3] і ангельская мова[3] |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў сям’і настаўнікаў, скончыла Сэгедзкі ўнівэрсытэт. У 1934—1937 роках працавала гувэрнанткай у Вялікабрытаніі, пасьля вярнулася ў Вугоршчыну.
У 1941—1944 працавала ў кампаніі па гандлі віном у Будапэшце. У 1943 року далучылася да Сацыял-дэмакратычнай партыі Вугоршчыны. У 1944 року пад нацысцкай акупацыяй перахоўвала жыдоў, зьбеглых брытанскіх палонных, дэзэртыраў з вугорскай арміі, якая ваявала на баку вэрмахту.
На выбарах у парлямэнт у 1947 року працавала ў выбарчай камісіі ў Будапэшце і выкрыла фальсыфікацыю выбараў вугорскімі камуністамі. Наступнага дня арыштаваная органамі дзяржбясьпекі, вывезеная ў Бадэн (Аўстрыя) і перададзеная савецкім вайскоўцам. Тры месяцы па абвінавачваньні ў шпіянажы была зьняволеная, катаваная, пасьля накіраваная ў СССР, дзе трапіла ў Варкутляг. У лягеры працавала ў вугальнай шахце, а ў 1950 року з прычыны згаржэньня здароўя яе перавялі на работу бібліятэкарам.
У 1953 вызваленая, вярнулася ў Будапэшт і запісала на памяць свае лягерныя вершы. Рэабілітаваная ў 1957 року, працавала ў вугорскіх выдавецтвах, займалася літаратурнымі перакладамі з ангельскай, маскальскай і ўкраінскай моваў.
У 1985 року атрымала званьне Праведніцы народаў сьвету Яд ва-Шэм[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Karig Sára // Discogs (анг.) — 2000.
- ^ Karig Sára (1914 - 1999 ) // The Righteous Among the Nations Database (анг.)
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Праведники народов мира
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Шара Карыг (анг.) на бачыне Праведнікаў народаў сьвету