Шанігартэн

летняя вэранда ля кавярні

Шаніга́ртэн (па-нямецку: Schanigarten) — аўстра-баварскі тэрмін і панятак, які выкарыстоўваецца для адкрытай летняй вэранды пры кавярні альбо рэстарацыі, якую ладзяць на шырокім тратуары альбо ў пешаходнай зоне. Традыцыйны для венскіх кавярняў. У адрозьненьне ад звычайных піўных садоў (ням. Gastgärten), кліенты фактычна разьмяшчаюцца на тэрыторыі дзяржаўнай уласнасьці. Раней гэтая назва выкарыстоўвалася толькі для венскіх кавярняў. З часам выраз стаў папулярным па ўсёй Аўстрыі і выкарыстоўваецца таксама для апісаньня столікаў ля рэстарацыяў і карчмы. Столікі пры кавярні, мацаваныя ва ўнутраным дворыку будынку, называюцца гастгартэнамі.

Шанігартэн ля будынку Венскага ўнівэрсытэту.

Шанігартэны ёсьць вельмі прывабнай прапановай для ўладальнікаў установаў, бо яны плацяць муніцыпалітэту толькі абмежаваную гадавую плату ў некалькі эўра за квадратны мэтар. Такім чынам, такія ўстановы, як то крамы марозіва, могуць эфэктыўна памнажаць зону адпачынку на тэрыторыі грамадзкай уласнасьці пры мінімальных выдатках. Акрамя таго, часам даецца дазвол на абсталяваньне шанігартэнаў не на тратуарах, а фактычна, на аўтамабільных дарогах альбо паркоўках, памяншаючы колькасьць даступных месцаў для паркоўкі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Шанігартэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў