Венская кавярня
Венская кавярня (па-нямецку: Wiener Kaffeehaus) — тыповая ўстанова Вены, якая згуляла важную ролю ў фармаваньні венскае культуры. З кастрычніка 2011 году «Культура венскай кавярні» занесеная ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО.
Сацыяльныя практыкі, абрады, элегантнасьць ствараюць вельмі спэцыфічную атмасфэру венскага кавярні. Кавярні прывабліваюць шырокім выбарам кававых напояў, выданьняў міжнародных газэтаў і кандытарскіх вырабаў. Традыцыйна такія ўстановы маюць мармуравыя стальніцы, крэслы Thonet, газэтныя сталы і дэталі дызайну інтэр’еру ў стылі гістарызму[1]. Аўстрыйскі пісьменьнік Штэфан Цвайг называў венскія кавярні спэцыяльным інстытутам, фактычна своеасаблівым дэмакратычным клюбам, адкрытым для ўсіх па цане таннага кубачку кавы, дзе кожны госьць можа гадзінамі сядзець, размаўляючы, пішучы, альбо гуляючы ў карты, але, перш за ўсё, чытаючы сьвежыя газэты і часопісы.
У шматлікіх клясычных кавярнях, як то ў Цэнтральнае кавярні і кавярні «Прукель», увечары гучыць фартэпіянавая музыка і праводзяцца такія грамадзкія мерапрыемствы, як то літаратурныя чытаньні. У цёплы час году кліенты часта могуць сядзець на вуліцы ў шанігартэне. Практычна ўсе кавярні прапануюць невялікія стравы, як то каўбасы, а таксама дэсэрты, пірожныя і пірагі, такія як яблычны штрудэль, малочна-крэмавы штрудэль, пуншкрапфэн і лінцкі торт.
У адрозьненьне ад некаторых іншых традыцыйных кавярняў па ўсім сьвеце, лічыцца цалкам нармалёвым, калт кліент гадзінамі застаецца ва ўстанове і чытае розную літаратура ці прадукцыю СМІ. Разам з кавай афіцыянт будзе падаваць абавязковую шклянку халоднае вады з крану, а падчас доўгага знаходжаньня часта прыносіць дадатковую ваду без запыту, паводле ідэі абслугоўваньня госьцяў з узорным пачуцьцём увагі.
У канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў выбітныя пісьменьнікі таго часу бавілі час у венскіх кавярнях, пранікаючыся асаблівай атмасфэрай, дзе сустракаліся адзін з адным, абменьваліся думкамі і нават пісалі свае творы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Viennese Coffee House Culture». Intangible Cultural Heritage in Austria
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВенская кавярня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гісторыя культуры венскае кавярні. Stadt Wien.