Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2024-07
Аўкштота — этнаграфічны край на паўночным усходзе Летувы ў басэйне ракі Вяльлі.
Урад Летувы зацьвердзіў яго межы на афіцыйным узроўні. У гэтым краі выкарыстоўваюць аўкштоцкую гаворку летувіскай мовы. Насельніцтва краю вылучаюць у этнаграфічную групу аўкштайтаў. Лічыцца гістарычным цэнтрам Летувы. У XIV стагодзьдзі была памежнай зямлёй Вялікага Княства Літоўскага, вядомай зь нямецка- і лацінамоўных крыніцаў крыжакоў. Знаходзілася на поўнач ад ракі Вяльлі, паабапал Сьвятой ракі. Ахоплівала Вількамір і Ўцяну, Таўрагіны і Больнікі, Маляты і Дубінкі, Гедройцы і Немянчын, Кернаў і Шашолы, Пабойск і Рогава, Кейданы і Шаты, Жэймы і Кульву, Ворлаву і Коўну. У XVI cтагодзьдзі стала суадносіцца з Завялейскай Літвой.
(артыкул цалкам…)