Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2023-09
Падарожніцтва па Беларусі — падарожжы ў вольны час па Беларусі ў якасьці адпачынку.
У Беларусі ладзілі 11 відаў падарожніцтва: 1) этнаграфічнае, 2) вясковае, 3) экалягічнае, 4) паломніцкае, 5) вайскова-гістарычнае, 6) прамысловае, 7) актыўна-спартовае, 8) лекавальнае, 9) аздараўленчае, 10) крамнае, 11) гастранамічнае. Найчасьцей у Беларусь падарожнічалі людзі з такіх суседніх краінаў, як Латвія, Летува, Польшча і Расея, а таксама зь Нямеччыны і Турэччыны. За 2016 год падарожніцтва склала 2,2 % сукупнага ўнутранага прадукту Беларусі. На 2019 год на падарожніцтва прыпадала 5,6 % ад агульнага ліку занятых у гаспадарцы краіны. Грамадзяне 74-х дзяржаваў маглі прыляцець у Беларусь бязь візы на тэрмін да 30 дзён праз Нацыянальны аэрапорт «Менск» і 5 лётнішчаў абласных цэнтраў. Таксама бязь візы дапускаўся прыезд іншаземцаў на 15 дзён у Берасьцейскую і Гарадзенскую вобласьці праз чыгуначныя вакзалы і памежныя пункты пропуску. Пры гэтым, паслугамі гасьцініцаў, здраўніцаў і сельскіх сядзібаў Беларусі ў большасьці карысталіся мясцовыя жыхары.
(артыкул цалкам…)