Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2022-08
Жыве Беларусь! — патрыятычны заклік, скіраваны на абуджэньне нацыянальна-грамадзянскіх пачуцьцяў, кансалідацыю народу Беларусі ў абарону свабоды, незалежнасьці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры.
Шырокае ўжываньне гэтага выразу-фразэалягізму ў розныя часы стала магчымым дзякуючы яго зьместу — зычаньню росквіту сваёй зямлі і дзяржаве. Разглядаецца як нацыянальны дэвіз — адзін зь беларускіх нацыянальных сымбаляў разам з гербам Пагоняй і бел-чырвона-белым сьцягам — у якім у максымальна ляпідарнай форме фармулюецца беларуская нацыянальная ідэя. Упершыню прагучаў у вершы Янкі Купалы «Гэта крык, што жыве Беларусь», напісаным у 1905—1907 гады.
(артыкул цалкам…)