Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2022-02
«Гомсельмаш» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў кастрычніку 1930 году ў Гомлі.
На 2020 год быў адным з найбольшых у сьвеце вытворцаў уборачных камбайнаў, у тым ліку ўваходзіў у 5-ку найбольшых у сьвеце вытворцаў збожжаўборачных камбайнаў. Выпускаў уборачныя камбайны для бульбы і збожжа, кармоў і кукурузы, а таксама касілкі пад таварным знакам «Палесьсе». Агулам вырабляў 16 відаў сельскагаспадарчых машынаў 75 узораў і 70 відаў прыстасаваньняў для жніва. Большасьць камбайнаў пастаўлялі ў 14 краінаў: 3 у Азіі — Казахстан, Кітай і Паўднёвую Карэю; 2 у Паўднёвай Амэрыцы — Аргентыну і Бразылію; 9 у Эўропе — Латвію, Летуву, Расею і Ўкраіну, а таксама ў Баўгарыю, Румынію, Славаччыну, Чэхію і Эстонію. У склад холдынгу «Гомсельмаш» уваходзілі 2 даччыныя прадпрыемствы: «Гомельскі завод ліцьця і нармаляў» і «Лідаграпраммаш».
(артыкул цалкам…)