Герб
Герб

Горадня — места ў Беларусі, на рацэ Нёмане. Адміністрацыйны цэнтар Гарадзенскай вобласьці і Гарадзенскага раёну. Насельніцтва на 2018 год — 370 919 чалавек. Знаходзіцца за 300 км на захад ад Менску. Вузел чыгунак на Вільню, Масты і Беласток, аўтамабільных дарог на Вільню, Ліду і Ваўкавыск. Рачны порт, аэрапорт.

Была даўнім магдэбурскім местам і цэнтрам гістарычнага рэгіёну. Мела неафіцыйны статус другой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага і трэцяй сталіцы Рэчы Паспалітай. У наш час найбагацейшае на гістарычна-архітэктурныя каштоўнасьці места Беларусі. Тут захаваліся Стары і Новы замкі, Калоская царква, комплексы манастыра базылянак з царквой Раства Багародзіцы, езуіцкага калегіюму з касьцёлам Сьвятога Францішка Ксавэрыя, кляштараў бэрнардынаў з касьцёлам Адшуканьня Сьвятога Крыжа, брыгітак з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і францішканаў з касьцёлам Маці Божай Анёльскай, касьцёл Сьвятога Духа, кляштарныя карпусы дамініканаў і кармэлітаў, палацы Валіцкіх, Масальскіх, Сапегаў і Храптовічаў, фрагмэнты ансаблю Гарадніцы, дамы-музэі Элізы Ажэшкі і Максіма Багдановіча.
(артыкул цалкам…)