Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2014-12
Юзэф Клеменс Пілсудзкі (па-польску: Józef Klemens Piłsudski, 5 сьнежня 1867, Зулаў — 12 траўня 1935, Варшава) — польскі вайсковы і палітычны дзеяч, барацьбіт за незалежнасьць, першы кіраўнік незалежнай Польшчы ў 1918—1922 гадах і галоўнакамандуючы Войска польскага з 11 лістапада 1918, першы маршал Польшчы з 1920; двойчы прэм’ер Польшчы (1926—1928 і 1930), стваральнік г. зв. санацыйных урадаў, якія былі ўведзеныя ў 1926 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту, пасьля якога Пілсудзкі засяродзіў у сваіх руках амаль дыктатарскія паўнамоцтвы. Кавалер вялікай колькасьці ордэнаў і ганаровых адзнак, як польскіх, так і замежных, ганаровы доктар шэрагу ўнівэрсытэтаў міжваеннай Польшчы. У маладосьці, падчас кансьпіратыўнай работы вядомы пад псэўданімамі «Віктар» (Wiktor) і «Мячыслаў» (Mieczysław). Прыхільнікі Пілсудзкага, асабліва з часоў службы ў легіёнах, ужывалі такія яго мянушкі як — «Камэндант» (Komendant), «Дзядуля» (Dziadek) і «Маршал» (Marszałek).
Юзэф Пілсудзкі — асоба, заслугі якой перад незалежнаю Польшчаю паўсюдна прызнаныя. Адначасова, зь яго імем зьвязана і шмат супярэчнасьцяў: палітычныя рэпрэсіі, стварэньне Бяроза-Картускага канцэнтрацыйнага лягеру і турмаў для няўгодных рэжыму Пілсудзкага асобаў, пытаньне травеньскага перавароту, імкненьне да ўсталяваньня асабістай дыктатуры і пабудаваны культ асобы.
(артыкул цалкам…)