Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2012-03
Бітва пры Гастынгсе — бітва, якая адбылася 14 кастрычніка 1066 году, дзе ў рашучай барацьбе нарманы на чале з герцагам Вільгельмам I здолелі перамагчы сілы англасаксаў і канчаткова захапіць Ангельшчыну. Бойка адбылася на ўзгорку Сэнлак, прыблізна за шэсьць міляў на паўднёвы захад ад Гастынгсу, каля сучаснага мястэчка Бэтл у графстве Ўсходні Сасэкс. У выніку бітвы ангельскі кароль Гаральд II быў забіты. Паводле паданьня, ён быў сьмяротна паранены стралой у вока. Пасьля перамогі пад Гастынгсам герцаг нармандзкі Вільгельм стаў каралём Ангельшчыны, цалкам падпарадкаваўшы сабе краіну.
Падзеі, што адбываліся да бітвы, падчас і пасьля яе, апісвае знакаміты дыван Баё. У 1095 годзе ў час чарговай гадавіны ля месца сутычкі было пабудавана Бэтлскае абацтва.
(артыкул цалкам…)