Дыван з Баё

(Перанакіравана з «Дыван Баё»)

Дыван з Баё (радзей габэлен з Баё; анг. Bayeux Tapestry; франц. Tapisserie de Bayeux) — помнік раньнесярэднявечнага мастацтва, які ўяўляе сабою выгафтоўку на льняніне памерам 50 см на 70 м.

Зьяўленьне камэты Галея ў 1066 годзе. Кавалак дывану з Баё, каля 1070 году.

Адлюстроўвае сцэны нармандзкага заваяваньня Ангельшчыны і бітвы пры Гастынгсе, а таксама зьяўленьне камэты Галея. Створаны ў канцы XI стагодзьдзя. У цяперашні час дыван экспануецца ў адмысловым музэі ў горадзе Баё, у Нармандыі, і належыць да нацыянальнага набытку Францускай рэспублікі. У 2007 годзе ЮНЭСКО ўключыла дыван з Баё ў рэестар «Памяць сьвету».[1]

  1. ^ Bayeux Tapestry // ЮНЭСКО  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дыван з Баёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў