Шаблён:Артыкул у іншым разьдзеле/Дакумэнтацыя

Апісаньне

Шаблён ужываецца ў выпадках, калі ў нашым разьдзеле адсутнічае пэўны артыкул, а трэба падаць спасылку на яго і на аналягічны артыкул у іншым моўным разьдзеле, што аблягчае пошук.

Як толькі артыкул зьяўляецца ў нашым разьдзеле, шаблён будзе спасылацца на яго, а фарматаваньне спасылкі зьменіцца такім чынам, каб паведамляць пра неабходнасьць прыбраць шаблён.

Выкарыстаньне

рэдагаваць

Код да капіяваньня

рэдагаваць
{{Артыкул у іншым разьдзеле|Абв|Тэкст|ln|Xyz}}

Парамэтры

рэдагаваць
Абазначэньне
парамэтру
Тлумачэньне Умоўнае
пазначэньне
1 Спасылка на наш артыкул.
Абавязковы парамэтар
Абв
2 Назва спасылкі Тэкст
3 Код мовы ln
4 Спасылка на артыкул у іншым разьдзеле Xyz
nocat Не зьмяшчаць у катэгорыю[1]. Пажадана не выкарыстоўваць.
  • Парамэтар № 1 (умоўнае абазначэньне Абв) — абавязковы.
  • Парамэтар № 2 (Тэкст) можна не пазначаць, калі ён супадае з парамэтрам 1.
  • Парамэтар № 3 (код мовы ln) можна не пазначаць, калі спасылаемся на артыкул у ангельскім разьдзеле.
  • Парамэтар № 4 (Xyz) можна не пазначаць, калі ён супадае з парамэтрам 1.

Прыклады выкарыстаньня

рэдагаваць

Табліцай

рэдагаваць
Парамэтры Абв Абв, Тэкст Абв, Xyz Абв, Тэкст, ln, Xyz
Артыкулу няма noMicrosoft(en) НАТО(en) noLinux(en) Комп(de)
Артыкул ёсьць Microsoft[прыбраць шаблён] НАТО[прыбраць шаблён] Linux[прыбраць шаблён] Комп[прыбраць шаблён]*

* — код запісу {{Артыкул у іншым разьдзеле|Кампутар|Комп|de|Computer}}.

У тэксьце

рэдагаваць

Дзеі пасьля зьяўленьня перакладу

рэдагаваць

Калі ў Вікіпэдыі зьявіцца адсутны артыкул, шаблён {{Артыкул у іншым разьдзеле}} аўтаматычна падмяняе спасылку на іншамоўны разьдзел. Надалей сам шаблён з артыкулу варта прыбраць. Катэгорыя:Вікіпэдыя:Артыкулы зь некарэктнай пастаноўкай шаблёну Артыкул у іншым разьдзеле зьмяшчае ўсе такія артыкулы, у якіх шаблён {{Артыкул у іншым разьдзеле}} стаў непатрэбным хаця б у адным зь месцаў яго ранейшага выкарыстаньня.

Каб прыбраць шаблён {{Артыкул у іншым разьдзеле}}, трэба замяніць яго на звычайную ўнутраную спасылку кшталту [[Спасылка]] або [[Спасылка|Які-небудзь тэкст]] і захаваць артыкул.

Калі й як ужываць шаблён?

рэдагаваць
  1. Малаверагоднасьць. Іншамоўны артыкул настолькі спэцыфічны, што калі й зьявіцца ў нашым разьдзеле (напрыклад, Супэркубак Славеніі па футболе 1996 году(en) або якая-небудзь вёсачка Забабэчча ў Зарэчынскім раёне Заморскага штату Загорляндыі), дык тады ўжо нам будзе раўналежна. :-)
  2. Складанасьць пошуку. Назва іншамоўнага артыкулу цяжкая для напісаньня і пошуку з-за сваёй варыятыўнасьці ці наяўнасьці спэцыфічных сымбаляў.
  3. Празьмернасьць. Не ўжывайце {{Артыкул у іншым разьдзеле}} двойчы ў дачыненьні да аднае спасылкі! Калі ў артыкуле, які вы рэдагуеце ці ствараеце, ёсьць некалькі спасыланьняў на адсутны ў нас артыкул, у першым выпадку скарыстайцеся гэтым шаблёнам. А ўсе наступныя ўпамінаньні альбо не пазначайце як спасылкі, альбо аформіце іх звычайным чынам: [[Абв|Тэкст]]. Пасьля зьяўленьня перакладу будзе хутчэй замяніць адно ўжываньне шаблёну, чым вышукваць яго па ўсім артыкуле.
  4. Аптымальны выбар. Лепей (але не абавязкова) падаваць спасылку на найбольш поўны іншамоўны артыкул (найчасьцей гэта ангельская Вікіпэдыя) або паводле тэрытарыяльнай ці моўнай прыналежнасьці (калі яе можна вызначыць), бо гэта таксама павінна падразумяваць лепшую прапрацоўку артыкулу ў адпаведным разьдзеле Вікіпэдыі.
  5. Самае істотнае. Калі вы бачыце, што артыкул, нягледзячы на ўсе вышэй прыведзеныя парады, усё-ткі перапоўнены выкарыстаньнямі шаблёну {{Артыкул у іншым разьдзеле}} — падумайце, а ці не перакласьці вам яшчэ некалькі артыкулаў? :-)

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Сьцяг, які забараняе зьмяшчаць у артыкул катэгорыю [[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Артыкулы зь некарэктнай пастаноўкай шаблёну Артыкул у іншым разьдзеле]], калі артыкул у Вікіпэдыі ўжо зьявіўся. Дапомна сьцяг скінуты, для ўлучэньня трэба пазначыць любое не пустое значэньне, напрыклад, 1. Не рэкамэндуецца да выкарыстаньня.