Чэскае піва
Чэскае піва мае доўгую гісторыю і мае высокую рэпутацыю ў сьвеце. У асноўным, у Чэхіі распаўсюджаныя лягеры, але маюцца і іншыя гатункі піва накшталт пшанічнага або портэра. Акрамя таго, Чэхія зьяўляецца рэкадсмэнам па ўжываньню піва на душу насельніцтва.
Гісторыя
рэдагавацьПіва на тэрыторыі Чэхіі пачалі варыць яшчэ кельты, але ўпершыню піва згадваецца ў 1088 годзе ў лісьце князя Бржэтыслава, дзе ён загадаў дараваць некалькі мяшкоў хмелю высокаградзкім манахам для варэньня піва[1]. Першым вядомым «броварам» быў брнэнскі, згаданы ў 1118 годзе. Тады ж, у XII стагодзьдзі, піва было так пашыранае, што варылася ў кожнай хаце. Першыя законы, датычныя піва, зьявіліся толькі ў XIII стагодзьдзі, тады ж зьявіліся першыя цэхі півавараў. У XIV-XV стагодзьдзях зьявіліся першыя буйныя піваварныя заводы, некаторыя зь якіх існуюць і цяпер. У XVIII стагодзьдзі брнэнскі півавар Ондржэй Поўпэ зрабіў нямала для паляпшэньня якасьці чэскага піва, а таксама заснаваў першую ў Эўропе «Піваварскую школу»[1].
Ключавым для чэскага піва стаў 1842 год, калі баварскі півавар Ёзэф Гроль зварыў у Пльзене піва новага тыпу — пільзнэр, якое стала своеасаблівым «заканадаўцам моды» ў Чэхіі і распаўсюдзілася па ўсёй Эўропе, а ў 1874 годзе зьявілася і ў ЗША. Так чэскае піва стала папулярным ва ўсім сьвеце.
Першая сусьветная вайна і наступная эканамічная дэпрэсія прынесьлі катастрофу — шматлікія піваварныя заводы згалелі. Пасьля Другой сусьветнай вайны і наступу сацыялізму ў Чэхаславаччыне чэхаславацкія півавары не мадэрнізаваліся і працягвалі выкарыстоўваць традыцыйныя мэтады варэньня піва, што спрыяла захаваньню высокай якасьці. У цяперашні час некаторыя піваварныя заводы, што вырабляюць таннае піва «мадэрнізавалі» заводы, сталі паскараць працэс, што прывяло да падзеньня якасьці піва на гэтых заводах.
На 2013 год у Чэхіі налічвалася звыш 140 піўных бровараў[2].
Папулярныя гатункі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Гісторыя чэшскага піва
- ^ Тарас Шчыры. Дзе піраваць — там і піва разьліваць // Чырвоная зьмена. — 26 верасьня 2013. — № 20 (15729). — С. 6.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЧэскае піва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў