Чырвоны мухамор (па-лацінску: Amanita muscaria) — від грыба.

Мухамор

Капялюш 5-20 см, у маладых грыбах амаль шарападобны. Скурка ярка-чырвоная ці памаранчавая, з буйнымі белымі ці ледзь жоўтымі бародаўкамі.

Мякаць белая, пад скуркай зьлёгку жаўтаватая. Ножка 10-19 см на 2-4 см, суцэльная. Грыб атрутны.

У Беларусі расьце паўсюдна. У народнай мэдыцыне выкарыстоўваюць сьпіртавую настойку пры рэўматызме.