Андгра-Прадэш

індыйскі штат

А́ндгра-Прадэ́ш (па-ангельску: Andhra Pradesh, тэлугу: ఆంధ్ర ప్రదేశ్) — штат на паўднёвым усходзе Індыі. Мяжуе са штатамі Арыса на паўночным усходзе, Тамілнад на поўдні і Карнатака на захадзе, абмываецца Бэнгальскім залівам на ўсходзе. Адміністрацыйны цэнтар — Гайдэрабад. Як і большасьць штатаў Індыі, утвораны ў 1950—1970-х гг. пры падзеле былых правінцыяў Брытанскай Індыі ў межах кампаніі па рэарганізацыі штатаў, мэтаю якой было стварэньне новых штатаў або зьмена межаў старых на моўнай прыкмеце. Асноўнае насельніцтва штату — народ тэлугу, які размаўляе на аднайменнай мове.

Андгра-Прадэш
тэлугу. ఆంధ్ర ప్రదేశ్,
анг. Andhra Pradesh
Гімн Maa Telugu Thalliki[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Індыя
Статус штат
Уваходзіць у Паўднёвая Індыя[d]
Адміністрацыйны цэнтар Гайдэрабад
Улучае 23 акругі
Дата ўтварэньня 1 лістапада 1956
Губэрнатар Экаду Срынівасан Нарасымган
Галоўны міністар прэзыдэнцкае кіраваньне
Афіцыйныя мовы тэлугу
Насельніцтва (2011)
84 665 533 чал. (5-е месца)
Шчыльнасьць 310 чал./км²
Плошча 275 045 км² (4-е месца)
Месцазнаходжаньне Андгра-Прадэш
Андгра-Прадэш на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +5:30
Код ISO 3166-2 IN-AP
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

2 чэрвеня 2014 году паўночны захад штату вылучаны ў якасьці асобнага штату, стаўшы 29-м штатам Індыі пад назваю Тэлангана (літ. «зямля тэлугу»). У склад новаўтворанага штату трапіў у тым ліку адміністрацыйны цэнтар Андгра-Прадэш места Гайдэрабад, аднак гэты горад выконвацьме функцыю адміністрацыйнага цэнтру адразу абодвух штатаў у часы пераходнага пэрыяду. Па вылучэньні новага штату Андгра-Прадэш страціў мяжу са штатамі Магараштра й Чгатысгарг.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць