Часночніца звычайная
Часночніца звычайная (Pelobates fuscus) — земнаводнае сямейства часночніцаў.
Часночніца звычайная | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Земнаводныя |
Падкляса | Дугапазванковыя |
Атрад | Бясхвостыя |
Сямейства | Часночніцы |
Род | Часночніцы |
Від | Часночніца звычайная |
Бінамінальная намэнклятура | |
Pelobates fuscus | |
Апісаньне
рэдагавацьДаўжыня цела 4-6 см, маса 6-20 г. Цела авальнае, зьлёгку пляскатае. Морда круглаватая, лоб пукаты. Канечнасьці адносна кароткія. Скура гладкая. Адметнай прыкметай зьяўляецца вэртыкальна пастаўленая шчылінападобная зрэнка і вельмі вялікі лапатападобны цьвёрды жаўтаваты пятачны бугарок. Афарбоўка няяркая, верх сьветла-шэры, іншы раз цёмна-шэры, з жаўтаватым або бурым адценьнем, на гэтым фоне вызначаюцца цёмна-аліўкавыя, цёмна-карычневыя або чорныя з чырвонымі кропкамі плямы рознай формы і велічыні; ніз сьветлы (шаравата-белы) зь невялікай жаўцізной, зь цёмнымі плямкамі, іншы раз і без іх. Шматлікія скурныя залозы выдзяляюць ядавіты сакрэт, які мае пах часнаку (адсюль і назва). Лічынкі (апалонікі) часночніцаў вельмі буйныя: даўжыня разам з хвастом дасягае 10 см і больш.
Літаратура
рэдагаваць- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
- Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |