Чарнагорскае прымор’е

ггістарычная вобласьць у Чарнагорыі

Чарнагорскую прымор’е (па-сэрбску: Црногорско приморје) — гістарычная вобласьць ўздоўж усяго Адрыятычнага ўзьбярэжжа Чарнагорыі.

Чарнагорскае каралеўства і Прымор’е ў пачатку XX стагодзьдзя

Цягнецца на 230 км ад Котарскага заліву на паўночным захадзе да вусьця ракі Буна на паўднёвым усходзе. Месца пляжнага адпачынку. Марскі порт у Бары, чыгуначная лінія Бар-Бялград, міжнародны аэрапорт Ціват. Сярэднявечныя горады: Котар, Будва і іншыя.

Гісторыя рэдагаваць

У Сярэднія стагодзьдзі ўзьбярэжжа Чарнагорыі ўваходзіла ў склад сэрбскіх зямель. У XV стагодзьдзі стала часткай уладаньняў Вэнэцыі пад назвай Альбанія Вэнэто. Напрыканцы XVI стагодзьдзя Вэнэцыя была вымушана саступіць большую частку тэрыторыі Прымор’я Асманскай імпэрыі. Гэтая частка Прымор’я з гарадам Бар і Улцынь была далучана да Чарнагорыі ў выніку чарнагорска-турэцкай вайны (1876—1878) гадоў.

З 1809 па 1815 год знаходзілася ў складзе Ілірыйскіх правінцый. Пасьля чаго было ўключана ў імпэрыю Габсбургаў — у складзе так званага Каралеўства Далмацыя.

У 1918 годзе апынулася ў навастворанай Дзяржаве славенцаў, харватаў і сэрбаў, і пасьля яе зьнікненьня ў тым самы годзе ўвайшло ў склад Югаславіі. У 1918—1922 гады — у складзе правінцыі Далмацыя, у 1922—1929 гады разам зь іншымі землямі гістарычнай Чарнагорыі ўключана ў Зецкую вобласьць, у 1929—1941 гады — у Зецкай бановіне.

15 красавіка 1979 годў на чарнагорскім узбярэжжы адбыўся землятрус магутнасьцю да 9 балаў[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Мийович, П. Balkan cultural heritage and seismic problems. — Черногорская академия наук и искусств, 1983. — 47 с.