Чарлз Макінташ
Чарлз Макінташ (па-ангельску: Charles Macintosh; 29 сьнежня 1766, Глазга — 25 ліпеня 1843) — шатляндзкі хімік і вынаходнік. Вядомы вынаходніцтвам непрамакальнай тканіны, зь якой пазьней пачаў вырабляць паліто «макінташ».
Чарлз Макінташ | |
Charles Macintosh | |
Дата нараджэньня | 29 сьнежня 1766[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | Глазга, Вялікабрытанія |
Дата сьмерці | 25 ліпеня 1843[1][2] (76 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | хімік, вынаходнік, інжынэр |
Навуковая сфэра | хімія |
Вядомы як | вынаходнік непрамакальнай тканіны |
Сябра ў | Лёнданскае каралеўскае таварыства |
Дзеці | Mary Scott Macintosh[d][3] |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьЧарлз Макінташ нарадзіўся ў Глазга ў сям’і фарбоўшчыка. У раньнім узросьце пачаў цікавіцца навукай. У 1786 року пайшоў працаваць на хімічную фабрыку, у 1797 адкрыў уласную вытворчасьць, першую ў Шатляндыі фабрыку галыну. Разам з Чарлзам Тэнантам вынайшаў сродак для адбельваньня тканіны (хлоркавую вапну). Таксама вынайшаў працэс аднаўленьня жалеза вокісам вугляроду, больш хуткі, чым вядомы ў той час працэс атрыманьня сталі.
Чарлз Макінташ — вынаходнік воданепранікальнага адзеньня, дзякуючы якому яго імя ўвайшло ў слоўнікі (паліто «Макінташ»). Спрабуючы знайсьці прымяненьне прадуктаў перагонкі вугалю, ён выкарыстаў нафту, пабочны прадукт гэтай перагонкі, у якасьці растваральніка каўчуку. Прапанаваў склейваць вопратку з кавалкаў прасякнутай гэтым складам тканіны. Вырашыўшы праблемы, якія ўзьнікалі з-за моцнага паху гумы, у 1823 року ён атрымаў патэнт, а ў 1836 пачаў вытворчасьць паліто «Макінташ», якія карысталіся вялікім попытам.
Стаў сябрам Каралеўскага таварыства ў 1823 року.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЧарлз Макінташ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б Charles Macintosh // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Charles Macintosh // Who Named It? (анг.)
- ^ Bassett T. J. At the Circulating Library (анг.) — 2007.