Чаплыгін (горад)

места ў Ліпецкай вобласьці Расеі
(Перанакіравана з «Чаплыгін (места)»)

Чаплыгін (па-расейску: Чаплыгин) — места ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Чаплыгінскага раёну Ліпецкай вобласьці.

Чаплыгін
рас. Чаплыгин
Герб Чаплыгіна Сьцяг Чаплыгіна
Дата заснаваньня: 1638
Горад з: 19 верасьня 1778
Былая назва: Усьць Станавых Рас, Слабадзкая,
Араніенбург, Ранінбург, Ранэнбург
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Ліпецкая вобласьць
Муніцыпальны раён: Чаплыгінскі
Плошча: 11 км²
Вышыня: 140 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 12 083 чал. (2015)
шчыльнасьць: 1098,45 чал./км² (2015)
нацыянальны склад: расейцы, украінцы
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 47475
Паштовы індэкс: 399900
Нумарны знак: 48
Геаграфічныя каардынаты: 53°14′30″ пн. ш. 39°58′0″ у. д. / 53.24167° пн. ш. 39.96667° у. д. / 53.24167; 39.96667Каардынаты: 53°14′30″ пн. ш. 39°58′0″ у. д. / 53.24167° пн. ш. 39.96667° у. д. / 53.24167; 39.96667
Чаплыгін на мапе Расеі
Чаплыгін
Чаплыгін
Чаплыгін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Разьмяшчэньне рэдагаваць

Разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Ліпецкай вобласьці, недалёка ад мяжы з Разанскай вобласьцю, пры ўпадзеньні рэк Ягодная раса і Масковая раса ў раку Станавая раса (правы прыток Варонеж-ракі, басэйн Дона), за 83 км ад Ліпецку. Насельніцтва на 2015 год — 12 083 чал.

Прамысловасьць рэдагаваць

Асноўную долю займае харчовая прамысловасьць, яна прадстаўлена такімі прадпрыемствамі, як ААТ «Чаплыгінмалака», ТАА «Ліпецкі мукамольны завод», ААТ «Чаплыгінскі крухмальны завод» (уваходзіць у групу кампаніяў «Амілка»), ТАА «Хлебакамбінат».Іншыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы разьмешчаны на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны рэгіянальнага ўзроўню прамыслова-вытворчага тыпу «Чаплыгінская». На яе тэрыторыі разьмешчаны завод водозапорнай арматуры аўстрыйскай кампаніі Гаўлэ, завод нямецкага вытворцы машын Ропа, завод па вытворчасьці крапежных вырабаў індывідуальнага прадпрымальніка Ігара Тарасава, завод па зборцы і рамонту нямецкай сельскагаспадарчай тэхнікі кампаніі Горш, завод па вытворчасьці сыстэм кропельнага арашэньня ЗАТ «Новае стагоддзе агратэхналёгіяў».

Транспарт рэдагаваць

Чаплыгін называюць «паўночнай брамай» Ліпецкай вобласьці. Ад гораду да трасы М6 «Касьпі» — 20 км. Чыгуначная станцыя Ранэнбург — чыгуначны вузел Паўднёва-Ўсходняй чыгункі; адсюль ідуць кірункі на Маскву, на Мічурынск і Ялец. Гарадзкі транспарт прадстаўлены аўтобусамі, легкавымі таксі, а зь лета 2012 году таксама маршрутнымі таксі.

Славутасьці рэдагаваць

Чаплыгінцы беражліва ставяцца да гісторыка-культурнай спадчыны. Захаванасьць забудовы XVIII—XIX стагодзьдзяў дасягае 60%. На тэрыторыі гораду знаходзяцца 52 помнікі архітэктуры, якія знаходзяцца на дзяржаўнай ахове. Да славутасьцяў гораду і раёну адносяцца:

  • Дзеючы Траецкі сабор (1818 г.)
  • Царква Ўшэсьця (канец XVIII ст.)
  • Мікольская царква (1858 г.)
  • Усьпенская могілкавая царква (1831 г.) у стылі позьняга клясыцызму
  • Храм у імя Сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы (1848—1855 гг.)
  • Палац Меншыкава.

Акрамя царкоўнай архітэктуры — будынкі мужчынскай і жаночай гімназіяў, духоўнага вучылішча, жылыя купецкія дамы. Адноўлены дом А. Д. Меншыкава; цяпер у ім разьмешчаны раённы краязнаўчы музэй. У рамках сьвяткаваньня 375-годзьдзя гораду Чаплыгіна завяршыліся работы па будаўніцтве адзінага на тэрыторыі Расеі коннага помніка Пятру I і А. Д. Меншыкаву.

Здымкі старога Чаплыгіна рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Чаплыгін (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў