Чаплыгін (горад)
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Чаплыгін (па-расейску: Чаплыгин) — места ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Чаплыгінскага раёну Ліпецкай вобласьці.
Чаплыгін | |||||
рас. Чаплыгин | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1638 | ||||
Горад з: | 19 верасьня 1778 | ||||
Былая назва: | Усьць Станавых Рас, Слабадзкая, Араніенбург, Ранінбург, Ранэнбург | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Ліпецкая вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Чаплыгінскі | ||||
Плошча: | 11 км² | ||||
Вышыня: | 140 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 12 083 чал. (2015) | ||||
шчыльнасьць: | 1098,45 чал./км² (2015) | ||||
нацыянальны склад: | расейцы, украінцы | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 47475 | ||||
Паштовы індэкс: | 399900 | ||||
Нумарны знак: | 48 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°14′30″ пн. ш. 39°58′0″ у. д. / 53.24167° пн. ш. 39.96667° у. д.Каардынаты: 53°14′30″ пн. ш. 39°58′0″ у. д. / 53.24167° пн. ш. 39.96667° у. д. | ||||
Чаплыгін | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Разьмяшчэньне
рэдагавацьРазьмешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Ліпецкай вобласьці, недалёка ад мяжы з Разанскай вобласьцю, пры ўпадзеньні рэк Ягодная раса і Масковая раса ў раку Станавая раса (правы прыток Варонеж-ракі, басэйн Дона), за 83 км ад Ліпецку. Насельніцтва на 2015 год — 12 083 чал.
Прамысловасьць
рэдагавацьАсноўную долю займае харчовая прамысловасьць, яна прадстаўлена такімі прадпрыемствамі, як ААТ «Чаплыгінмалака», ТАА «Ліпецкі мукамольны завод», ААТ «Чаплыгінскі крухмальны завод» (уваходзіць у групу кампаніяў «Амілка»), ТАА «Хлебакамбінат».Іншыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы разьмешчаны на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны рэгіянальнага ўзроўню прамыслова-вытворчага тыпу «Чаплыгінская». На яе тэрыторыі разьмешчаны завод водозапорнай арматуры аўстрыйскай кампаніі Гаўлэ, завод нямецкага вытворцы машын Ропа, завод па вытворчасьці крапежных вырабаў індывідуальнага прадпрымальніка Ігара Тарасава, завод па зборцы і рамонту нямецкай сельскагаспадарчай тэхнікі кампаніі Горш, завод па вытворчасьці сыстэм кропельнага арашэньня ЗАТ «Новае стагоддзе агратэхналёгіяў».
Транспарт
рэдагавацьЧаплыгін называюць «паўночнай брамай» Ліпецкай вобласьці. Ад гораду да трасы М6 «Касьпі» — 20 км. Чыгуначная станцыя Ранэнбург — чыгуначны вузел Паўднёва-Ўсходняй чыгункі; адсюль ідуць кірункі на Маскву, на Мічурынск і Ялец. Гарадзкі транспарт прадстаўлены аўтобусамі, легкавымі таксі, а зь лета 2012 году таксама маршрутнымі таксі.
Славутасьці
рэдагавацьЧаплыгінцы беражліва ставяцца да гісторыка-культурнай спадчыны. Захаванасьць забудовы XVIII—XIX стагодзьдзяў дасягае 60%. На тэрыторыі гораду знаходзяцца 52 помнікі архітэктуры, якія знаходзяцца на дзяржаўнай ахове. Да славутасьцяў гораду і раёну адносяцца:
- Дзеючы Траецкі сабор (1818 г.)
- Царква Ўшэсьця (канец XVIII ст.)
- Мікольская царква (1858 г.)
- Усьпенская могілкавая царква (1831 г.) у стылі позьняга клясыцызму
- Храм у імя Сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы (1848—1855 гг.)
- Палац Меншыкава.
Акрамя царкоўнай архітэктуры — будынкі мужчынскай і жаночай гімназіяў, духоўнага вучылішча, жылыя купецкія дамы. Адноўлены дом А. Д. Меншыкава; цяпер у ім разьмешчаны раённы краязнаўчы музэй. У рамках сьвяткаваньня 375-годзьдзя гораду Чаплыгіна завяршыліся работы па будаўніцтве адзінага на тэрыторыі Расеі коннага помніка Пятру I і А. Д. Меншыкаву.
Здымкі старога Чаплыгіна
рэдагаваць-
Чаплыгін
-
Плошча
-
Плошча
-
Разанская вуліца
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЧаплыгін (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў