Чанак’я

(Перанакіравана з «Чанак'я»)

Чанак’я (санскрыт: चाणक्य Cāṇakya) — знакаміты ў індыйскай гісторыі брагман, які гуляў галоўную ролю ва ўзьвядзеньні Чандргупты на сталец царства Магадга і ў зьнішчэньні волішняй дынастыі — Нанда. Таксама вядомы пад імёнамі Каўтылья, Вішнугупта і Ват’яяна. Ён выдаваўся хітрасьцю й тонкім палітычным розумам, і параўноўваецца гісторыкамі Індыі зь Нікалё Мак’явэльлі. Ягонаму пяру прыпісваюць трактат пра палітыку й маральнасьць, вядомы пад загалоўкам «Чанак’я-сутра», а таксама трактат «Чанак’я-раджанітышастра».

Чанак’я
चाणक्य
Chanakya artistic depiction.jpg
Род дзейнасьці брагман, палітык
Дата нараджэньня 340 да н. э.
Месца нараджэньня Біхар, Брытанская Індыя
Дата сьмерці 290 да н. э.
Месца сьмерці Патна[d], Імпэрыя Маўр’яў
Грамадзянства Імпэрыя Маўр’яў
Занятак пісьменьнік, філёзаф, эканаміст, настаўнік, астроляг, дарадца і палітык

Лічыцца, што з-пад ягонага пяра выйшаў трактат «Артгашастра», у перакладзе з санскрыту — «Навука аб карысьці», які быў створаны на працягу IV стагодзьдзя да нашай эры й лічыцца першай у сьвеце кнігай, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы дзейнасьці спэцслужбаў[1]. Чанак’я зьяўляецца галоўнай дзеючай асобай у вядомай драме Вішакгадаты — «Мудраракшаса». Чанак’я лічыцца піянэрам у галіне эканомікі й палітычнай навукі ў Індыі. Ягоная асноўная праца лічыцца як важны папярэднік клясычнай эканомікі[2][3]. Чанак’я быў настаўнікам у старажытным адукацыйным цэнтры Таксыла, а таксама адказным за стварэньне адзінай імпэрыі Маўрыеў, першай у сваім родзе на Індыйскім субкантынэнце. Ягоныя творы былі страчаныя на зыходзе існаваньня імпэрыі Гупта, і не друкаваліся да 1909 году.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Чанакья. Wiki-Linki
  2. ^ L. K. Jha, K. N. Jha (1998). «Chanakya: the pioneer economist of the world», International Journal of Social Economics 25 (2-4), — С. 267—282.
  3. ^ Waldauer, C., Zahka, W.J. and Pal, S. 1996. «Kauṭilya’s Arthashastra: A neglected precursor to classical economics». Indian Economic Review, Vol. XXXI, No. 1, — С. 101—108.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць