Чалец

пасада ўнутры арганізацыі

Чале́ц, нача́льнік (ад «чало», «на чале») — гэта асоба, у падпарадкаваньні якой знаходзяцца іншыя асобы, або асоба ўзначальвае арганізацыю, установу і да т. п. Арганізацыі, якія маюць розныя падразьдзяленьні, маюць чальцоў у кожным з гэтых падразьдзяленьняў; часта такіх чальцоў называюць паводле сфэры адказнасьці іхняга аддзелу мэнэджарамі, прыкладам: мэнэджар па якасьці, мэнэджар па сувязях ці мэнэджар па дызайне. Галоўным над усімі чальцамі арганізацыі ёсьць генэральны чалец(d).

Слова «чалец» у беларускую мову ўпершыню ўвёў Вацлаў Ластоўскі ў сваім «расейска-крыўскім слоўніку». Тады ён прапанаваў яго як альтэрнатыву ўдзельніку аб’яднаньня, таварыства ды інш. Аднак з уздымам нацыянальна-адраджэнскага руху ў 80-90-х роках XX стагодзьдзя ўдзельнікаў такіх арганізацый сталі называць сябрамі. Часам у сучасным ужытку чальца дагэтуль блытаюць са звычайным сябрам.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць