Чалавек, які бяжыць (фільм)

«Чалавек, які бяжыць» (па-ангельску: The Running Man) — антыўтапічны фільм 1987 году працы рэжысэра Пола Майкла Глэйзэра. Галоўныя ролі выканалі Арнольд Шварцэнэгер, Марыя Канчыта Алёнса, Рычард Доўсан, Яфэт Кота і Джэсі Вэнтура. Кінастужка ёсьць вольнай адаптацыяй аднайменнага раману 1982 году літаратара Стывэна Кінга, напісанага пад псэўданімам Рычардам Бахманам. «Чалавек, які бяжыць» меў мерны посьпех у Злучаных Штатах, зарабіўшы 38 млн даляраў з улікам вытворчана бюджэту ў памеры 27 млн даляраў. Па выхадзе фільму вытворцы атрымалі пазоў, бо фільм як лічыцца ёсьць плягіятам на францускую кінастужку «Ўзнагарода за небясьпеку» 1983 году[5]. Паводле зьвестак пачатку 2021 году зараз рыхтуецца новая кінаадаптацыя раману[6].

Чалавек, які бяжыць
па-ангельску: The Running Man
Жанр баявік[d], навукова-фантастычны фільм[d], антыўтапічны фільм[d] і экранізацыя раману[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на The Running Man[d] і Le Prix du Danger[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Джон Райт[d], Эдўард Ўаршылка[d] і Марк Ўорнэр[d]
Вытворчасьць Republic Pictures[d] і TriStar Pictures[d]
Распаўсюд TriStar Pictures[d] і Netflix
Дата выхаду 13 лістапада 1987 і 30 чэрвеня 1988[3]
Працягласьць 101 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова[4]
Бюджэт 27 000 000 $
Прыбытак 38 122 105 $
Старонка на IMDb

Сюжэт рэдагаваць

Дзеяньне фільму адбываецца ў ЗША ў 2017 годзе[7]. Пасьля разбуральнага землятрусу і эканамічнага крызісу да ўлады ў ЗША прыходзіць таталітарны ўрад. Дэмакратычныя інстытуцыі ёсьць зруйнаванымі, была ўведзеная цэнзура і камэнданцкі час. Нестабільнасьць выклікала і разьлютаваньне нораваў, то бок улюбёнай забавай сталіся жорсткія і крывавыя тэлепраграмы, якія частак сканчаюцца трагічна. Урад выкарыстоўвае такія тэлеперадачы, каб адцягнуць увагу насельніцтва ад унутраных праблемаў. Удзельнікамі аднаго з такіх шоў, як то «Чалавек, які бяжыць», становяцца зьняволеныя турмаў, якія маюць шанец прайсьці суворыя выпрабаваньні і атрымаць свабоду, альбо памерці на вачох тэлегледачоў ад рук паляўнічых.

Аднойчы ўдзельнікам шоў стаўся Бэн Рычардс (Арнольд Шварцэнэгер), з сваімі таварышамі па няшчасьці Вайсам (Марвін Макінтайр) і Лафлінам (Яфэт Кота). Рычардс, які раней працаваў быў паліцыянтам, адмовіўся выканаць загад на расстрэл з верталёту ўдзельнікаў галоднага бунту ў Каліфорніі. Экіпаж гэлікоптэру скруціў яго і расстраляў бунтуючых, а ў расстрэле бяззбройных людзей абвінавацілі самога Рычардса і адправілі яго за краты. Рычардс з суўдзельнікамі, адключыўшы перымэтар бясьпекі, зладзілі ўцёкі з турмы, прычым здолелі пазбавіцца ад начыненых выбухоўкай прыладаў кантролю, падобных на электронныя аброжкі. Пазьней Рычардс захапіў у закладнікі кампазытарку Эмбэр Мэндэс (Марыя Канчыта Алёнса), каб выбрацца зь ейнай дапамогай з краіны, але тая ў аэрапорце падняла трывогу, і Рычардса захапілі праваахоўныя ворганы. Прадусар і вядоўца шоў «Чалавек, які бяжыць» Дэйман Кіліян (Рычард Доўсан) шляхам шантажу дамагаецца ад Рычардса згоды на ўдзел у шоў. Каб яшчэ больш узбудзіць гледачоў, Кіліян дэманструе ім сфальшаваны відэазапіс з Рычардсам, які расстрэльвае ўдзельнікаў галоднага бунту.

У першай гульнявой зоне Рычардс і ягоныя сябры забіваюць першага паляўнічага, якім быў хакеіст-забойца Саб-Зыра (Чарлз Калані). Гэта засмучае гледачоў і вядоўцу, бо аніхто да гэтага з паляўнічых ня гінуў і нават ня быў паранены. Тым часам, Мэндэс патаемна знаходзіць у архіве сапраўдны рапарт аб здушэньні бунту, але яе схопліваюць, і ў якасьці пакараньня таксама выпраўляюць удзельнічаць у шоў, выставіўшы яе амаральнай суўдзельніцай забойцы Рычардса. У наступнай зоне шоў паляўнічы Бэнзапіла (Гус Ротўіш), які расьпілоўвае сваіх ахвяраў, сьмяротна раніць Лафліна, але гіне ад рук Рычардса. Вайс і Мэндес, якая далучылася да яго, узломваюць коды тэлесыстэмы, але Вайс тут жа гіне ад электраразраду ўзброенага электроннай гарматай паляўнічага Дынама (Эрлянд ван Літ). Рычардс раззбройвае паляўнічага і заяўляе перад мільённай аўдыторыяй аб нежаданьні забіваць бяззбройнага. Гэта выклікае неабыякі ажыятаж сярод публікі, якія пачынаюць сымпатызаваць міласэрнаму бегуну. Зразумеўшы, што сытуацыя выходзіць з-пад кантролю, Кіліян зьвязваецца з Рычардсам і прапануе дамову, паводле якой Рычардс здаецца, а наўзамен Кіліян робіць яго новым паляўнічым. Рычардс адмаўляецца ад прапановы і ламае камеру, празь якую ажыцьцяўлялася сувязь з Кіліянам.

У апошняй гульнявой зоне Мэндэс знаходзіць памяшканьне зь целамі трох чалавек. Агледзеўшы трупы, яна дазнаецца, што нябожчыкамі ёсьць пераможцы мінулага сэзону шоў. У гэты момант ля Мэндэс зьяўляецца супэрпаляўнічы-агнямётнік Шаравая Маланка (Джым Браўн), які тлумачыць, што атрымаць перамогу ў шоў немагчыма, а кадры з шчасьлівымі пераможцамі былі змадэляваныя на кампутары. Рычардс і Мэндэс перамагаюць і яго, знаходзячы прытулак паўстанцаў Супраціву ў гульнявой зоне і перадаюць ім коды ад тэлеспадарожніка, здабытыя Вайсам. Цяпер за імі павінен выйсьці апошні супэрпаляўнічы — Капітан Свабода (Джэсі Вэнтура), але той адмаўляецца выступаць, бо палітыка шоў супярэчыць кодэксу глядыятараў, у які верыць паляўнічы.

Тым часам Кіліян, пераканаўшыся ў росьце папулярнасьці Рычардса сярод тэлегледачоў, з дапамогай сродкаў кампутарнай графікі імітуе гібель Рычардса і Мэндэс у паядынку з Капітанам Свабодай. Даведаўшыся аб сваёй «сьмерці», Мэндэс хоча пераканаць Рычардса бегчы, на што ён кажа, што калі ня скончыць з усім гэтым, за імі будуць паляваць не «пампезныя клоўны» перад тэлекамэрамі, а звычайныя ўрвіцелі ўраду. Рычардс і паўстанцы захопліваюць кантроль над спадарожнікам і перадаюць на ўсю краіну сапраўдныя кадры расстрэлу галоднага бунту, пасьля чаго «забіты» Рычардс зьяўляецца ў прамым этэры разам з паўстанцамі. У студыі Рычардс саджае Кіліяна ў спэцыяльную капсулу і запускае яе ў гульнявую зону. Капсула ўразаецца ў рэклямны шчыт, і Кіліян гіне. Рычардс і Мэндэс цалуюцца ў прамым этэры, на што бачныя воплескі тэлегледачоў.

Крытыка рэдагаваць

На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 66%, грунтуючыся на 44 крытычных аглядах і маючы сярэднюю адзнаку 5,6/10. Metacritic надаў фільму 45 сярэднеўзважаных пунктаў з 100 магчымых на аснове 12 водгуках, што сьведчыць пра зьмяшаныя або сярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, дала фільм сярэднюю адзнаку B+ паводле шкалы з A+ да F.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць