Цюлі Манёз
Цюлí Манёз (фр.: Tullie Moneuse; таксама Цюлі Блюм, імя пры нараджэньні: Марыя Адэляіда Кэне; 6 красавіка 1804, Грэ, Верхняя Сона, Францыя — 11 траўня 1875, Парыж, Францыя) — француская пісьменьніца.
Цюлі Манёз | |
фр. Tullie Moneuse | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Марыя Адэляіда Кэне, фр. Marie Adelaïde Caignet; |
Псэўданімы | Tullie Moneuse, Tullie Blum |
Нарадзілася | 6 красавіка 1804 Грэ, Верхняя Сона |
Памерла | 11 траўня 1875 Парыж |
Пахаваная | Пэр-Ляшэз, Парыж |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1836-1875 |
Мова | француская |
Дэбют | 1836 |
Значныя творы | Trois ans après (1836), Régina (1838) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМарыя Адэляіда Кэне нарадзілася ў Вярхняй Соне ў месьце Грэ. Больша вядомая як Цюлі Кэне, яна пісала пад псэўданімам Цюлі Манёз, а пазьней пад псэўданімам Цюлі Блюм. Упершыню яна выйшла замуж за Бэрнара Жыля Манёз 30 чэрвеня 1825 г. і, такім парадкам, стала нявесткай Катрын Мэляні Манёз, якая нарадзіла Густава Эйфэля. У 1826 годзе ў пары нарадзілася дачка Марыя Кэтрын Адэляіда, вядомая як Аліса, але Цюлі Кэне папросіць разводу ў 1833 годзе пасьля таго, як ейны муж-фармацэўт некалькі разоў спрабаваў забіць яе[1].
Пазьней яна паўторна выйшла замуж за Агюста Блюма.
Яна пахаваная ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз (ейная магіла была ўпрыгожаная бронзавым мэдальёнам з ейнай выявай, зробленым Агюстам Прэо ў 1875 годзе, выкрадзеным да 1981 году. Копія гэтага мэдальёна захоўваецца ў Парыжы ў музэі Карнавале. Побач зь ёю пахаваная ўнучка Адэляіда Катрын Маргарыта Амьель (1848-1940) і ейны муж, пэйзажыст Максымільен Маёр (1840-1889)[2].
Творчасьць
рэдагавацьДэбютавала ў 1836 годзе з навэляй «Adrienne», апублікаванай у Gazette des Salons, Journal de Musique, de Littérature et de Modes[3].
Зноў жа ў 1836 годзе выступіла з скандальным тэкстым у падтрымку шлюбаразводнага закона - «Trois ans après» (Тры гады пазьней)[4].
Ейныя часам сэнтымэнтальныя тэксты адзрозьніваліся пры гэтым моцным сюжэтам, іранічнасьцю і крытыкай грамадзтва[5].
У рамане «Рэгіна» пісьменьніца ўзьяла дасюль актуальнае пытаньне сямейнага гвалту супраць кабеты[6].
Да 2023 году пісьменьніца была забытая францускім чытацтвам. Ад нядаўна ейная творчасьць нанава адкрытая, ейныя тэксты даступныя на партале Gallica[7].
Творы
рэдагаваць• Adrienne, навэля, 1836.
• Trois ans après [plaidoyer en faveur de la loi du divorce], Paris, L. Desessart et Cie, 1836.
• Régina, Paris, L. Desessart et Cie, 1838.
• Marguerite Robert, Tours, A. Mame et Fils, 1851.
• La Providence des pauvres gens, Paul Lacroix dit le Bibliophile Jacob, 1868.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Clément Frœhlicher-Chaix, Fières de lettres «Régina», ou les amours malheureuses de Tullie Moneuse, 16.03.2023, https://www.liberation.fr/culture/livres/regina-ou-les-amours-malheureuses-de-tullie-moneuse-20230316_PBYYPVWH6ZE6BD6JWNAZ2BLYBI/
- ^ LOCHOT (Éliane), «Tullie Moneuse. Une romancière oubliée», p. 130-139 / Femmes en Bourgogne, Actes du 26e colloque de l’ABSS, Monastère royal de Brou, 22 et 23 octobre 2016, Bourg-en-Bresse, Société d’émulation de l’Ain, 2017.

- ^ «Audience du 22 juin. Séparation de corps», Gazette des tribunaux, 5 juillet 1833, https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k5449753d/f182
- ^ Clément Frœhlicher-Chaix, Fières de lettres «Régina», ou les amours malheureuses de Tullie Moneuse, 16.03.2023, https://www.liberation.fr/culture/livres/regina-ou-les-amours-malheureuses-de-tullie-moneuse-20230316_PBYYPVWH6ZE6BD6JWNAZ2BLYBI/