Цэнтар анкалёгіі — інстытут імя Марыі Складоўскай-Кюры ў Варшаве
Цэнтар анкалёгіі — інстытут імя Марыі Складоўскай-Кюры ў Варшаве (па-польску: Centrum Onkologii – Instytut im. Marii Skłodowskiej-Curie w Warszawie) — анкалягічны інстытут у Варшаве, заснаваны Марыяй Складоўскай-Кюры разам з польскім урадам (у прыватнасьці з прэзыдэнтам Ігнацыям Масьціцкім) 29 траўня 1932 году як «Інстытут радыя» (па-польску: Instytut Radowy). Першым дырэктарам інстытуту была сястра Марыі — Браніслава Длуска.
Цяперашнюю назву інстытут атрымаў пасьля Другой сусьветнай вайны.
Цяпер гэта адмысловы інстытут Міністэрства аховы здароўя Польшчы. Існуюць філіялы інстытут Глівіцы і Кракаве. Галоўны будынак інстытуту знаходзіцца на вуліцы Рэнтгена.
На адным з муроў інстытуту месьціцца надпіс «MARII SKŁODOWSKIEJ CURIE, W HOŁDZIE» («у даніну Марыі Склаодоўскай-Кюры»).
Крыніцы
рэдагаваць- Centrum Onkologii — Instytut im. Marii Skłodowskiej-Curie w Warszawie 1932—2002 / E. Towpik. — ISBN 83-88681-15-X
- Афіцыйны сайт (пол.)
Каардынаты: 52°08′59″ пн. ш. 21°03′22″ у. д. / 52.149722° пн. ш. 21.056111° у. д.