Цэлестын II (папа рымскі)

Цэлестын II (па-лацінску: Celestinus PP. II), сьвецкае імя Гвіда дэль Кастэльлё (па-італьянску: Guido del Castello; памёр 8 сакавіка 1144) — папа рымскі з 26 верасьня 1143 па 8 сакавіка 1144 году.

Цэлестын II (папа рымскі)
Пасьвечаньні
Кансэкрацыя
 Alberic of Ostia[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома[1]
Памёр 8 сакавіка 1144[1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[3]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік
Гербгерб

Цэлестын нарадзіўся ў Таскане, у юнацтве вучыўся ў Абэляра. У 1128 годзе быў узьведзены ў сан кардынала. У лістападзе 1138 году сумесна з двума кардыналамі, у тым ліку сваім будучым пераемнікам Люцыюсам II, удзельнічаў ад імя Інакенцыюса II у дыспуце супраць трох прыхільнікаў Анаклета II, але жаданага выніку, то бок перакананьня Роджэра II перастаць падтрымліваць антыпапу, не дасягнуў. У 1140 годзе быў легатам Інакенцыюса II у Францыі.

Цэлестын II зьяўляецца першым у чарадзе папаў, якія фігуруюць у гэтак званым «прадказаньні аб папах», апублікаваным у 1595 годзе, якія, аднак, першапачаткова прыпісваецца Малахію.

  1. ^ а б autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ Union List of Artist Names (анг.) — 2015.
  3. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць