Цьвёрдыя часьцінкі

мікраскапічныя рэчывы, завіслыя ў зямной атмасфэры

Цьвёрдыя часьці́нкі, атмасфэ́рны аэразо́ль, атмасфэрныя часьцінкі, каламу́тныя часьцінкі або за́віслае рэ́чыва — мікраскапічныя часьцінкі цьвёрдай ці вадкай матэрыі, завіслыя ў паветры. Крыніцамі такіх часьцінак могуць быць прыродныя ці антрапагенныя чыньнікі[3]. Яны ўплываюць на клімат і атмасфэрныя ападкі, што адмоўна ўплывае на чалавечае здароўе, ня лічачы самога іхняга ўдыханьня.

На анімацыі выяўленая аптычная шчыльнасьць выкінутых і разьнесеных ключавых трапасфэрных аэразоляў за пэрыяд 17 эніўня 2006 — 10 красавіка 2007[1][2]
* зялёным: чорны і арганічны вуглярод
* чырвоным/аранжавым: пыл
* белым: сульфаты
* сінім: марская соль
Відэамапа распаўсюджваньня аэразольных часьцінак, заснаваная на зьвестках Візуалізуючага спэктрарадыёмэтра ўмеранага разрозьненьня (ВіСУР) на спадарожніку НАСА «Тэра».
* Зялёныя зоны — аэразольныя выкіды зь пераважна вялікімі часьцінкамі.
* Чырвоныя зоны — аэразольныя выкіды зь пераважна дробнымі часьцінкамі.
* Жоўтыя зоны — зьмяшаныя вялікія і дробныя часьцінкі.
* Шэрыя пазначаныя мясьціны, дзе адсутнічаюць зьвесткі спэктрарадыёмэтра.

Падвіды атмасфэрных часьцінак уключаюць завіслыя рэчывы, таракальныя і альвэльныя часьцінкі[4], інгаляльныя буйныя часьцінкі (вялікія дыямэтрам ад 2,5 да 10 мікрамэтраў (мкм, PM10)), дробныя часьцінкі дыямэтрам да 2,5 мкм (PM2.5)[5], ультрадыспэрсныя часьцінкі ды сажа.

МАДП і СААЗ вызначаюць аэразольныя часьцінкі канцэрагенамі 1-й групы[6]. Часьцінкі — найшкаднейшая форма забруджваньня атмасфэры[7] праз сваю здольнасьць пранікаць глыбока ў лёгкія і крывяносныя сасуды нефільтраванымі, выклікаючы сэрцавыя абморы, захворваньні органаў дыханьня і заўчасную сьмерць[8]. У 2013 дасьледаваньне з удзелам 312 944 чалавек зь дзевяці эўрапейскіх краінаў паказала, што бясьпечнага ўзроўню цьвёрдых часьцінак не існуе, а пры кожным павелічэньні 10 мкг/м³ у PM10 захворваньне на рак лёгкіх вырастае на 22%. Меншыя PM2.5 былі асабліва сьмяротна небясьпечныя: рост захворваньня на рак лёгкіх на 36% пры кожным павелічэньні 10 мкг/м³ — бо яны могуць пранікаць у лёгкія глыбей[9]. Сусьветная ўразьлівасьць да PM2.5 Паводле стану на 2016 складала 4,1 мільёна сьмерцяў ад захворваньняў ды інфарктаў сэрца, раку лёгкіх, хранічных захворваньняў лёгкіх і рэсьпіраторных інфэкцыяў[10]. У цэлым завіслыя цьвёрдыя часьцінкі займаюць шостае месца ў сусьветным рэйтынгу фактараў рызыкі да заўчаснай сьмерці[11].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ William Putman, Arlindo Silva (February 2013) Simulating the Transport of Aerosols with GEOS-5 (анг.) gmao.gsfc.nasa.gov. Global Modeling and Assimilation Office, Goddard Space Flight Center, NASA.
  2. ^ Aerosol transport and assimilation gmao.gsfc.nasa.gov. Global Modeling and Assimilation Office, Goddard Space Flight Center, NASA.
  3. ^ S. Plainiotis, K. A. Pericleous, B. E. A. Fisher, L. Shier. Application of Lagrangian particle dispersion models to air quality assessment in the Trans-Manche region of Nord-Pas-de-Calais (France) and Kent (Great Britain) // International Journal of Environment and Pollution. — В. 1/2/3. — Т. 40. — С. 160—174. — DOI:10.1504/IJEP.2010.030891
  4. ^ J. S. Brown, T. Gordon, O. Price, B. Asgharian Thoracic and respirable particle definitions for human health risk assessment // Part Fibre Toxicol. — 2013. — Т. 10. — С. 12. — DOI:10.1186/1743-8977-10-12
  5. ^ OAR US EPA. (19 April 2016) Particulate Matter (PM) Basics (анг.) US EPA Праверана 5 October 2019 г.
  6. ^ EHP — Outdoor Particulate Matter Exposure and Lung Cancer: A Systematic Review and Meta-Analysis (анг.) Праверана 2016-12-29 г. Архіўная копія ад 29 May 2016 г.
  7. ^ Andrew Wasley, Alexandra Heal, Fiona Harvey, Mie Lainio. Revealed: UK government failing to tackle rise of serious air pollutant (анг.) // The Guardian, 2019-06-13 г. Праверана 2019-06-14 г.
  8. ^ OAR US EPA (26 April 2016) Health and Environmental Effects of Particulate Matter (PM) (анг.) US EPA Праверана 5 October 2019 г.
  9. ^ Ole Raaschou-Nielsen et al. Air pollution and lung cancer incidence in 17 European cohorts: prospective analyses from the European Study of Cohorts for Air Pollution Effects (ESCAPE) // The Lancet Oncology. — В. 9. — Т. 14. — С. 813—822. — DOI:10.1016/S1470-2045(13)70279-1
  10. ^ State of global air/2018 a special report on global exposure to air pollution and its disease burden (анг.). Health Effects Institute (2018).
  11. ^ The Weight of Numbers: Air Pollution and PM2.5 (анг.) // Undark Праверана 6 September 2018 г.