Цукровыя птушкі або цукровыя медасмокі (Promeropidae) — маленькае сямейства вераб’інападобных, зьмяшчае ўсяго адзін род Promerops, у якім вылучаюць два віды: цукровая птушка Герні (Promerops gurneyi) і капская цукровая птушка (Promerops cafer). Найбольш блізкім зьяўляецца сямейства скаласкочкі (Chaetopidae). Раней цукровыя птушкі як род уключаўся ў сямейства нэктарніцаў (Nectariniidae) або медаедаў (Meliphagidae).

Цукровыя птушкі
Цукровы медасмок Герні
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаПтушкі
ПадклясаНовападнябенныя
АтрадВераб’інападобныя
ПадатрадСьпеўныя вераб’іныя
СямействаЦукровыя птушкі
РодЦукровыя птушкі (Promerops)
ВідыЦукровая птушка Герні (Promerops gurneyi)
Капская цукровая птушка (Promerops cafer)
Бінамінальная намэнклятура
Promeropidae

Цукровыя птушкі — птушкі сярэдняга памеру з даўжынёй цела 30—40 см, масай 30—45 г. Апярэньне шаравата-бурае з жоўтымі плямамі, дзюбы доўгія, выгнутыя ўніз. Самцы і саміцы падобныя, але ў самцоў доўгія, каля 40 см, хвасты.

Гнёзды разьмешчаныя ў кустах. У кладцы звычайна два яйкі з рудавата-крэмавай шкарлупай. Выседжваюцца цягам 17 дзён[1].

Харчуюцца птушкі ў асноўным нэктарам пратэйных і вусякамі[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Цукровыя птушкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў