Царква сьвятога Якуба (Капэнгаген)
Храм | |
Царква сьвятога Якуба
Sankt Jakobs Kirke | |
Краіна | Данія |
Месцазнаходжаньне | Капэнгаген |
Адрас | Эстэбраядэ, 59 Эстэрбро |
Каардынаты | 55°42′12.6″ пн. ш. 12°34′35″ у. д. / 55.7035° пн. ш. 12.57639° у. д.Каардынаты: 55°42′12.6″ пн. ш. 12°34′35″ у. д. / 55.7035° пн. ш. 12.57639° у. д. |
Канфэсія | Царква Даніі |
Эпархія | Капэнгагенская |
Тып будынка | храм |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Аўтар праекту | Людвіг Фэнгер |
Дата заснаваньня | 1878 |
Будаваньне | 1876—1878 гады |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Царква сьвятога Якуба | |
Царква сьвятога Якуба на Вікісховішчы |
Царква́ сьвято́га Яку́ба (па-дацку: Sankt Jakobs Kirke) — храм дацкай лютаранскай царквы ў Капэнгагене (Данія), першая царква ў раёне Эстэрбро. Збудаваная ў 1876—1878 у нэагатычным стылі паводле праекту архітэктара Людвіга Фэнгера.
Мінуўшчына
рэдагавацьПасьля зносу бастыённых умацаваньняў вакол Капэнгагену места атрымала магчымасьць пашырацца, а ў 1856 року першым храмам, пабудаваным па-за межамі муроў, стала Царква сьвятога Яна ў раёне Нёрэбро. Ейны першы пастар, Рудальф Фрымат, распачаў кампанію па заснаваньні новых цэркваў у раёнах, што пачалі хутка расьці, і ў пэрыяд 1874—1880 рокаў спрычыніўся да закладаньня чатырох цэркваў. Другой зь іх і стала царква сьвятога Якуба, першая ў Эстэрбро.
Яна дагэтуль застаецца найвялікшай царквой раёну. Належыць да Лютаранскай царквы.
Архітэктура
рэдагавацьЦарква — помнік нэагатычнага стылю з уплывам ангельскай архітэктуры. Збудаваная з чырвонае цэглы. На рэльефе перад цэнтральным уваходам адлюстраваны сьвяты Якуб са сваім сымбалем — марскім грабеньчыкам.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦарква сьвятога Якуба (Капэнгаген) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў