Царква Сьвятой Тройцы (Бэрат)

(Перанакіравана з «Царква Сьвятой Троіцы (Бэрат)»)
Храм
Царква Сьвятой Тройцы ў Бэраце
Kisha e Shën Triadhës
Царква Сьвятой Тройцы ў Бэраце
Царква Сьвятой Тройцы ў Бэраце
Краіна Альбанія
Месцазнаходжаньне Бэрат
Каардынаты 40°42′28.15″ пн. ш. 19°56′40.04″ у. д. / 40.7078194° пн. ш. 19.9444556° у. д. / 40.7078194; 19.9444556Каардынаты: 40°42′28.15″ пн. ш. 19°56′40.04″ у. д. / 40.7078194° пн. ш. 19.9444556° у. д. / 40.7078194; 19.9444556
Канфэсія праваслаўе
Тып будынка парафіяльны храм
Архітэктурны стыль clausonage technique
Дата заснаваньня XII стагодзьдзе
Будаваньне ???—XV стагодзьдзе
Статус ахоўваецца дзяржавай
Царква Сьвятой Тройцы ў Бэраце на мапе Альбаніі
Царква Сьвятой Тройцы ў Бэраце
Царква Сьвятой Тройцы ў Бэраце
Царква Сьвятой Тройцы ў Бэраце
Царква Сьвятой Тройцы ў Бэраце на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы ў Бэраце (па-альбанску: Kisha e Shën Triadhës) — праваслаўная царква ў Бэраце, у Альбаніі. Знаходзіцца на ўзгорку Старога Гораду ў старым замку каля другога шэрагу гарадзкіх муроў.

У царкве захоўвалася каменная пліта з прозьвішчам Андроніка Палеалёга, вайсковага губэрнатара гораду і правінцыі Бэлградэ (цяпер Бэрат) у 1302—1326 гг, за панаваньнем бізантыйскага імпэратара Андроніка II Палеалёга. Лічыцца, што менавіта Андронік Палеалёг быў фундатарам сьвятыні.

Царква была збудаваная тэхнікай clausonage technique (каменьне, атачонае цэглаю) на пляне крыжа ўпісанага ў квадрат, тэхнікай, характэрнаю для бізантыйскіх касьцёлаў у паўднёвай Альбаніі ў XII-XV стст[1]. На сьценах царквы захаваліся фрагмэнты фрэсак ананімных творцаў з XIV ст[2].

Пасьля агалошаньня ў 1967 годзе Энвэрам Ходжам «Ідэалягічнай і культурнай рэвалюцыі» і абвяшчэньнем Альбаніі першай у сьвеце атэістычнай краінаю пачаліся рэпрэсіі адносна ўсіх рэлігійных аб’яднаньняў і цэркваў у Альбаніі. Рэлігійныя аб’екты дзяржава падпарадкавала сабе, некаторыя зь іх былі разбураныя. Як і большасьць сакральных аб’ектаў, царква Сьвятой Тройцы на працягу 30 год паціху зьнішчалася.

У 1948 годзе храм быў занесены ў сьпіс рэлігійных помнікаў культуры Альбаніі (Objekte fetare me statusin Monument Kulture)[3].