Царква Нараджэньня Хрыстова (Тарнопаль)
царква | |
Выгляд з вуліцы Рускай
| |
Краіна | Украіна |
Месцазнаходжаньне | Тарнопаль |
Каардынаты | 49°33′12″ пн. ш. 25°35′41″ у. д. / 49.55333° пн. ш. 25.59472° у. д.Каардынаты: 49°33′12″ пн. ш. 25°35′41″ у. д. / 49.55333° пн. ш. 25.59472° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Ордэнская прыналежнасьць | ПЦУ |
Будаўнік | Лявонці |
Будаваньне | ліпень 1602—верасень 1608 |
Статус | помнік архітэктуры нацыянальнага значэньня Ўкраіны[d] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Царква Нараджэньня Хрыстова | |
Царква Нараджэньня Хрыстова на Вікісховішчы |
Катэдральны сабор Нараджэньня Хрыстова (па-ўкраінску: Кафедральний собор Різдва Христового), або Царква Нараджэньня Хрыстова (Сярэдняя) (па-ўкраінску: Церква Різдва Христового (Середня)) ў Тарнопалі, Украіна — адно з найстаражытных культавых збудаваньняў Тарнопалю.
Гісторыя
рэдагавацьНа месцы сучаснай стаяла драўляная царква, вядомая як Сярэдняя, якая згарэла напрыканцы XVI стагодзьдзя. Мураваную царкву пабудавалі ў 1602—1608 гадох. Храм быў асьвечаны ў дзень Раства 1609 году. Паводле легенды, у царкве маліўся гетман Багдан Хмяльніцкі. У 1770 годзе царква стала грэка-каталіцкай.
Царква рэстаўравалася ў 1808 годзе. Сучасны выгляд набыла пасьля 1937 году. Пасьля 1946 году царква была перададзена РПЦ. Цяпер зьяўляецца саборам ПЦУ.
Сьвятыня храму — Цудатворны Абраз Маці Божай.
Літаратура
рэдагаваць- Бойцун Л. Церква Різдва Христового // Старовинні церкви Тернополя / Ї. — 2010. — Ч. 63.
- Гудима А., Івахів Г. Різдва Христового Церква (Середня) // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2008. — Т. 3 : П — Я. — С. 182–183. — ISBN 978-966-528-279-2.
- Blazejowskyj D. Historical Šematism of the Archeparchy of L'viv (1832—1944). — Kyiv : Publishing house «KM Akademia», 2004. — P. I. — 1103 p. — P. 759—760. — ISBN 966-518-225-0. (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦарква Нараджэньня Хрыстова (Тарнопаль) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў