Царква Казанскага абразу Божай Маці (Мурава)
Славутасьць | |
Царква Казанскага абразу Божай Маці
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мурава |
Каардынаты | 52°38′49.2″ пн. ш. 24°13′42.1″ у. д. / 52.647° пн. ш. 24.228361° у. д.Каардынаты: 52°38′49.2″ пн. ш. 24°13′42.1″ у. д. / 52.647° пн. ш. 24.228361° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Берасьцейская |
Тып будынка | царква |
Дата заснаваньня | 1996 |
Апошні плябан | Антоні Кажаноўскі[1] |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
± Царква Казанскага абразу Божай Маці |
Царква́ Каза́нскага абра́зу Бо́жай Ма́ці — праваслаўны храм у Мураве Берасьцейскае япархіі, асьвечаная 21 ліпеня 1996 року, у дзень памяці Казанскага абразу Божай Маці.
Мінуўшчына
рэдагавацьПрыкладна ў 1800 року ў Мураве айцец Антоні Клачкоўскі збудаваў царкву, якая неўзабаве згарэла. Другая царква, збудаваная ў 1855 року і асьвечаная ў гонар Сьвятой Тройцы, была зруйнаваная Саветамі ў 1964, а на ейным месцы пастаўлены вясковы клюб.
Сучасная царква паўстала на ахвяраваньні вернікаў і пры фінансавай падтрымцы мясцовага калгасу імя Калініна. Будаўніцтва пачалося ў 1990 року пасьля стварэньня Сьвята-Траецкага прыходу і першых ахвяраваньняў. Для пабудовы было абранае новае месца паміж вёскамі Мурава і Навасёлкі. 21 ліпеня 1996 царква была асьвечаная ў гонар Казанскага абразу Божай Маці
У 2013 годзе праведзены капітальны рамонт.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пружанское благочиние (рас.) Ekklisia.by. Берасьцейская япархія. Праверана 7 лістапада 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000629 |
- Царква Казанскага абразу Божай Маці (рас.) на «Глёбусе Беларусі»
- Праваслаўе.By (рас.)