Царква Божай Маці «Ўсіх Гаротных Радасьць» (Кеўлы)
Царква Божай Маці «Ўсіх Гаротных Радасьць» — праваслаўны храм у в. Кеўлы Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
рэдагавацьПабудаваная на паўночнай ускраіне вёскі на могілках у 1862 годзе з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры з рысамі позьняга клясыцызму. Складаецца з прамавугольных у пляне малітоўнай залі і апсіды, накрытых асобнымі двухсхільнымі дахамі. Галоўны фасад атынкаваны, дэкарыраваны шырокімі лапаткамі, люкарнамі, цягамі, карнізамі з сухарыкамі. З боку галоўнага фасаду — званіца з макаўкай. На фоне бутавай паліхромнай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя карнізы і ліштвы прамавугольных аконных праёмаў.
Інтэр’ер
рэдагавацьВа ўнутранай прасторы над вузкім прытворам — хоры з драўлянай балюстрадай. Апсіда аддзелена ад малітоўнай залі драўляным іканастасам.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.