Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Радымна)
Славутасьць | |
Краіна | Польшча |
Места | Радымна |
Канфэсія | Грэка-каталіцкая царква |
Аўтар праекту | Васіль Нагірны |
Будаваньне | 1906—1911 гады |
Дата скасаваньня | травень 1961 |
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы — колішняя парафіяльная царква УГКЦ у м. Радымна.
Мінуўшчына
рэдагавацьНа месцы царквы існавала ранейшая драўляная, збудаваная ў 1806 року, якая згарэла ў липені 1905 року. Цягам году набажэнствы адбываліся ў рыма-каталіцкім касьцёле. Будаўніцтва новай царквы распачалося ўвосені 1906 року. Аўтарам праекту стаў украінскі архітэктар Васіль Нагірны, які спраектаваў больш за 200 цэркваў у Галічыне.
У лістападзе 1907 року будаўніцтва прыпынілася праз канфлікт між будаўнічаю камісіяй царквы і сьвятаром. Новы сьвятар сабраў вялікую колькасьць ахвяраваньняў на працяг будаўніцтва, а ў памяць фундацыі імпэратара Аўстра-Вугоршчыны Франца Ёсіфа I ля ўваходу ў царкву была ўмураваная памятная таблічка.
У 1911 року будаўніцтва было завершанае. 26 траўня 1912 року царкву асьвяціў япіскап Перамыскі, Самбірскі і Сяноцкі УГКЦ Канстантын.
У Першую сусьветную вайну царква ў выніку артылерыйскага вагню зазнала значныя пашкоджаньні. Толькі ў 1929 року яна была цалкам адноўленая.
Пасьля Другой сусьветнай вайны, калі камуністычная ўлада забараніла грэка-каталіцкую царкву ў Польшчы, Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы пэўны час яшчэ выкарыстоўвалася як касьцёл. У 1947 року ў будынку быў разьмешчаны склад будаўнічых матэрыялаў, а ў плябаніі дзейнічала крама. У траўні 1961 року царква была зруйнаваная. Цяпер на ейным месцы знаходзіцца школьная гульнявая пляцоўка.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Наша Віра. — 2004. — Ч. 7 (195).